|
Увага! Па стане на 31.05.2010 даступна версія 1.0.9.
Што гэта?
Праграма аўтаматычнай канвертацыі дапаможа Вам перавесці базу дадзеных з фармата сервера
Interbase 6.0, Yaffil, Firebird 1.x,
Firebird 2.0.x і Firebird 2.1.x у фармат Firebird 2.5.
Канвертацыя ўключае:
Усталяванне і запуск
Утыліта не патрабуе ўсталявання, не піша ў рэестр і сістэмныя тэчкі, не змяняе параметраў Вашага кампутара.
Выкарыстайце любы з двух варыянтаў усталявання:
Пытанні і адказы
Утыліта можа пашкодзіць маю базу дадзеных?
Не. Усе пераўтварэнні выконваюцца на копіі базы дадзеных.
Тым не менш, мы настойліва рэкамендуем Вам папярэдне зрабіць
архіў базы і перапісаць яго ў надзейнае месца.
Я выканаў канвертацыю і цяпер не магу падключыцца да базы
Магчыма, Вы не абнавілі версію сервера Firebird. Кіруйцеся інструкцыямі
на сайце firebirdsql.org. Утыліта канвертацыі не абнаўляе,
не змяняе і ўвогуле ніяк не ўзаемадзейнічае з усталяваным у Вас серверам.
Я магу згубіць захоўваемую працедуру альбо трыгер падчас канвертацыі?
Не. Ані працедуру, ані трыгер, ані ўяўленне, ані вылічальнае поле. Калі аб'ект не
кампілюецца ў Firebird 2.5, падчас канвертацыі яго тэкст можна змяніць альбо закаментаваць для
наступнай апрацоўкі.
Я выкарыстоўваю UDF функцыі з старонняй бібліятэкі
Скапіруйце файл бібліятэкі ў кожны падкаталаг udf каталага app\FDBConvert\.
Як гэта працуе?
Добрае пытанне. Вы можаце разабрацца самастойна. Утыліта мае адкрыты зыходны код,
які знаходзіцца ў тэчцы Source. Мы выкарыстоўвалі Embarcadero Delphi 5
(раней CodeGear Delphi і Borland Delphi) для кампіляцыі.
Хто мы
Кампанія Golden Software of Belarus, Ltd з 1994 года займаецца
стварэннем і ўкараненнем праграмовага забеспячэння.
Наш флагманскі прадукт — тэхналагічная платформа Гедымін,
прызначаная для хуткага стварэння эканамічных дастасаванняў. Платформа мае адкрыты зыходны код і выкарыстоўвае СКБД Firebird.
На базе платформы створаны дзесяткі галіновых і спецыфічных рашэнняў, якія эксплуатуюцца больш чым на 2000-х прадпрыемстваў
у Беларусі.
Вы можаце звязацца з намі па электроннай пошце support[@]gsbelarus.com (выдаліце квадратныя дужкі з адраса).
На першую старонку. |