Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Аб кампаніі

Кампанія Golden Software of Belarus, Ltd была заснаваная ў 1994 годзе, у г. Менску, Беларусь. Асноўнымі накірункамі дзейнасьці кампаніі з'яўляюцца:

  • Распрацоўка і продаж эканамічнага праграмовага абсталяваньня;
  • Аказваньне поўнага комплексу паслуг па ўстаноўцы, настройцы і запуску праграмовага абсталяваньня на прадпрыемстве замоўцы.

Шырокую вядомасць кампаніі прынесла серыя праграмаў "Анжаліка", што выпускалася ў 1994-2002 гадох. Дарэчы, "Анжаліка" была першай камерцыйная праграмай на беларускім рынку, прызначанай для выконваньня пад аперацыйнай сістэмай Windows.

Пачынаючы з 2000 г. мы прыступілі да распрацоўкі тэхналягічнай платформы Гедымін, прызначанай для стварэньня эканамічнага ПА. Пілётны варыянт платформы быў прэзентаваны пад час выставы TIBO 2004. Канчатковая вэрсія патрапіла да спажыўцоў увесну 2005 года.

Сёньня, на базе Гедыміна распрацаваны некалькі дзесяткаў прыкладных рашэньняў. Як тыпавых (бухгалтэрыя, склад, лагістыка, гандаль), так і спецыфічных, галіновых: паліграфічная вытворчасць, аўтаматызацыя рэстарацыі, арэнда, СТА ды інш.

Падзцверджваючы свой статус лідэра айчыннага рынку Golden Software першай на тэрыторыі СНД і Балтыі адкрыла код платформы такога ўзроўню на ўмовах ліцэнзіі Open Source.

Сёння, калектыў кампаніі складаюць каля 30 адукаваных спецыялістаў. Кліентамі Golden Software з'яўляюцца больш за 2000 прадпрыемстваў і прыватных прадпрымальнікаў Беларусі.