Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Сустрэнемся на TIBO 2006

Засталося некалькі дзён да пачатку найбуйнейшай айчыннай выставы высокіх тэхналёгіяў TIBO 2006. Кампанія Golden Software, Ltd з'яўляецца сталым ўдзельнікам дадзенага мерапрыемства. Як заўсёды будзем чакаць Вас на нашым стэндзе на другім паверсе галоўнага павільёну.

TIBO 2006Гэтым разам мы прэзентуем:

  • Навейшую вэрсію тэхналягічнай платформы Гедымін 1.0.6.
  • Набор тыпавых рашэньняў для аўтаматызацыі бухуліку, лагістыкі, гандлю.
  • Праграму "Гедымін: Індывідуальны прадпрымальнік" для аўтаматызацыі дзейнасці прадпрымальніка.
  • Сістэму аўтаматызацыі рэстараннага бізнэсу "Гедымін: Рэстарацыя".
  • ERP сістэму для аўтаматызацыі мясаперапрацоўчага камбіната.
  • іншыя рашэньні на базе платформы Гедымін.