Партнэры

Нашы партнэры:

Для таго, каб стаць нашым партнэрам, адпраўце свае рэквізіты праз форму зваротнай сувязі.

Умовы супрацы

Мы прапануем некалькі ўзроўняў узаемавыгоднай супрацы: ад распаўсюду праграмных прадуктаў кампаніі Golden Software, Ltd за камісійную ўзнагароду да супольнай распрацоўкі і ўкаранення праграмных комплексаў.

Golden Distributor

Golden Distributor (далей Дыстрыбутар) выступае як распаўсюднік і/альбо гандляр праграмных прадуктаў і паслугаў кампаніі Golden Software, Ltd.

Выгада Дыстрыбутара складаецца альбо ў атрыманні ім адсотка ад продажаў ПЗ і паслугаў, альбо ў дадатковых перавагах (прыкладам, кампаніі, што пастаўляюць кампутарную тэхніку, маюць магчымасць бясплатнай перадусталёўкі комплексу праграмаў), альбо і ў тым і ў другім адначасна. Дыстрыбутар атрымоўвае ад кампаніі Golden Software бясплатную рэкламную і інфармацыйную падтрымку ў прэсе, электронных СМІ, на выставах і семінарах, пры распаўсюдзе інфармацыі сярод кліентаў кампаніі Golden Software.

Дыстрыбутар мае магчымасць бясплатна змясціць інфармацыю на web-сайце кампаніі Golden Software.

Продаж або пашыранне ПЗ і паслугаў не абавязкова павінна з'яўляцца асноўным відам дзейнасці Дыстрыбутара. Так, Дыстрыбутарам можа з'яўляцца аўдытарская кампанія, якая рэкамендуе ПЗ сваім кліентам, альбо пастаўнік аргтэхнікі, які бясплатна, у дадатак да набытага капіявальнага апарату, уручае пакупніку дыск з комплексам праграмаў і рэкламную брашуру.

Мажлівыя два варыянты працы. У першым, Дыстрыбутар робіць толькі пашырэнне ПЗ і паслугаў (здзяйсняе пошук кліентаў, перадусталёўку ПЗ, рэкламуе ПЗ і паслугі сярод сваіх кліентаў, праводзіць дэманстрацыі, кансультуе). Пры ажыццяўленні куплі Кліент складае дамову непасрэдна з кампаніяй Golden Software, Ltd. Пасля здзяйснення аплаты Golden Software выплочвае Дыстрыбутару адсотак. Другі варыянт прадугледжвае продаж Дыстрыбутарам ПЗ і паслугаў наўпрост Кліенту. У гэтым выпадку складаецца трохбаковая дамова, па якой Дыстрыбутар выступае гандляром Кліенту ПЗ і паслугаў, а кампанія Golden Software, Ltd нясе гарантыйныя і іншыя абавязанні па ўкараненні і суправаджэнні ПЗ. (Магчыма складанне двухбаковай дамовы паміж Дыстрыбутарам і Кліентам у якой асобна агаворваецца, што ўсе гарантыйныя абавязанні, а гэтак жа абавязанні па ўкараненні ПА нясе кампанія Golden Software, Ltd.) Пасля здзяйснення аплаты Дыстрыбутар выплочвае кампаніі Golden Software кошт ПА і паслугаў за вылікам дыстрыбутарскага адсотка. Узнагарода Дыстрыбутара складае да 50% сумы пагаднення. (Адсотак вызначаецца на падставе ўзаемнай дамоўленасці бакоў. Падставаю для ўсталявання дыстрыбутарскага адсотка можа служыць аб'ём продажаў, дадатковыя працы, выкананыя Дыстрыбутарам, дадатковыя выдаткі, панесеныя Дыстрыбутарам і да т.п.)

У рамках дыстрыбутарскага пагаднення кампанія Golden Software бясплатна прапануе Дыстрыбутару:

  • поўны комплекс праграмных прадуктаў, 100%-на ліцэнзійна чысты і гатовы да перадусталёўкі і дэманстрацыі
  • тэхнічную дакументацыю па праграмных прадуктах
  • рэкламныя матэрыялы па ПЗ і комплексу паслугаў

Апроч гэтага кампанія Golden Software:

  • праводзіць навучанне персаналу Дыстрыбутара і ажыццяўляе яго сертыфікацыю
  • робіць кансультацыі па ПЗ і паслугах
  • выдае імянны сертыфікат пра прысваенне звання Golden Distributor
  • уключае Дыстрыбутара ў спіс пастаўнікоў тэхнікі, ПЗ і паслугаў, які рэгулярна пашыраецца сярод кліентаў кампаніі Golden Software (На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь налічваецца больш за дзве тысячы легальных кліентаў кампаніі Golden Software)
  • уключае Дыстрыбутара ў спіс кампаній, дзе можна набыць ПЗ і паслугі кампаніі Golden Software
  • забяспечвае рэкламную і інфармацыйную падтрымку ў СМІ
  • забяспечвае рэкламную і інфармацыйную падтрымку ў Internet
  • прапануе Дыстрыбутару бясплатна ПЗ для выкарыстання на прадпрыемстве Дыстрыбутара

У рамках дыстрыбутарскага пагаднення Дыстрыбутар мае права:

  • бясплатна вырабляць перадусталёўку праграмных прадуктаў на прадаваныя Дыстрыбутарам кампутары
  • бясплатна пашыраць дэманстрацыйныя і абмежаваныя версіі праграмных прадуктаў
  • рабіць дэманстрацыю праграмных прадуктаў зацікаўленым кліентам
  • забяспечваць кліентаў рэкламнымі матэрыяламі
  • скарыстаць гандлёвую марку Golden Software, Ltd і марку Гедымін у сваёй рэкламнай кампаніі. Golden Vendor

Golden Vendor

У адрозненне ад Дыстрыбутара Golden Vendor (далей Пастаўнік) не толькі ажыццяўляе продаж ПЗ кампаніі Golden Software, Ltd, але і робіць ўсталёўку і наладу ПЗ ў Кліента, навучае персанал Кліента, выконвае ўвесь комплекс пуска-наладкавых прац.

Пры набыцці ПЗ Кліент складае дамову непасрэдна з Пастаўніком і вырашае з ім усе ўзніклыя пытанні.

Пастаўнік выплочвае кампаніі Golden Software, Ltd кошт ПЗ, за вылікам узнагароды. Узнагарода Пастаўніка складае да 50% кошту ПЗ па прайс-лісце кампаніі Golden Software, Ltd. Апроч гэтага Пастаўнік мае права складаць дамовы на далейшую падтрымку і суправаджэнне праграмных прадуктаў. У апошнім выпадку Кліент разлічваецца непасрэдна з Пастаўніком. Пастаўнік атрымоўвае ад кампаніі Golden Software, Ltd падтрымку і паслугі, як і Дыстрыбутар (гл. вышэй), а таксама:

  • доступ да базы ведаў па ўкараненні і пуску праграмных прадуктаў на прадпрыемствах розных галін і розных формаў уласнасці
  • неабмежаваны аб'ём кансультацыяў
  • прасунутае навучанне персаналу Пастаўніка як праграмным прадуктам, так і тэхналогіі ўкаранення праграмнага комплексу на прадпрыемстве Кліента.

Магчыма складанне дамовы паміж Кліентам і Golden Software, Ltd з наступнай выплатай кампаніяй Golden Software, Ltd адсотка Пастаўніку.

Пры пастаўцы паслугаў кампаніі Golden Software, Ltd (такіх як распрацоўка замоўленага ПЗ) Пастаўнік збірае, абагульняе і сістэматызуе інфармацыю ад Кліента, даносіць да Golden Software яго задуму. Па выкананні распрацоўкі Пастаўнік робіць ўсталёўку ПЗ і ўкараненне яго ў Кліента.

Golden Partner

Golden Partner (Партнэр) — самая высокая стадыя супольнай працы. Разам з партнэрам кампанія Golden Software здзяйсняе распрацоўку праграмных прадуктаў, робіць паслугі, рэалізуе новыя праекты.

На сённяшні дзень Кліенту патрэбна не проста бухгалтэрыя, не контур аператыўнага ўліку сам сабою, не праграма аналізу гаспадарчай дзейнасці. Яму патрэбна Карпаратыўная Інфармацыйная Сістэма, якая аб'ядноўвае ўсе бізнэс-дадаткі на прадпрыемстве і падае адзіны доступ да ўсіх дадзеных, як унутры прадпрыемства, так і звонку. Рэалізаваць такую сістэму не пад сілу адной кампаніі. Патрабуецца супольная праца, якая мае на ўвазе наяўнасць і выкананне адзіных стандартаў і спецыфікацый. Наяўнасць адзінай базы дадзеных, што ляжыць у аснове ўсіх дадаткаў.

Выгада Партнэра складаецца ў магчымасці выкарыстання ўжо існага ПЗ, пашырэнні яго магчымасцяў і самастойнага яго продажу. Прыкладам, у Партнэра ёсць Кліент — аўтатранспартнае прадпрыемства. Кліент жадае цалкам аўтаматызаваць улік і кіраванне на сваім прадпрыемстве. Партнэр можа скарыстацца гатовым комплексам праграмаў кампаніі Golden Software, распрацаваць самастойна модуль уліку і аўтаматызацыі аўтатранспартнага прадпрыемства і паставіць Кліенту цалкам завершаную сістэму ў сціслыя тэрміны і па прымальным кошце.

Пры гэтым кампанія Golden Software прапануе Партнэру бясплатна:

  • Зыходныя коды праграмных прадуктаў і бібліятэк.
  • Інструментальныя сродкі.
  • Спецыфікацыі адкрытай базы дадзеных і алгарытмаў працы з ёй.
  • Кансультацыі па распрацоўцы праграмных прадуктаў і ўжыванні інструментальных сродкаў.
  • Назапашаную базу ведаў па распрацоўцы і ўкараненні праграмных прадуктаў.

Аўтарскае права на праграмнае забеспячэнне, распрацаванае Партнэрам з выкарыстаннем інструментальных сродкаў кампаніі Golden Software, належыць Партнэру.

Апроч гэтага Партнэр атрымоўвае падтрымку ад кампаніі Golden Software у аб'ёме прадугледжаным для Дыстрыбутара і Пастаўніка (гл. вышэй).

Калі Вас зацікавіла наша прапанова, у Вас узніклі пытанні альбо Вы хацелі б атрымаць больш дэталёвую інфармацыю, мы будзем рады дапамагчы Вам.