Зацьменне 20.03.2015

дыскета з дыстрыбутывам Анжэлікі ў якасці светафільтра

хуткая распрацоўка эканамічных дастасаванняў

Платформа Гедымін

  • Першая ў свеце тэхналагічная платформа
    аб'ядноўваючая рэляцыйную СКБД, пост-рэляцыйныя аб'ектна-арыентаваныя тэхналогіі апрацоўкі дадзеных і язык лагічнага праграмавання Prolog.
  • 100% адкрыты зыходны код
    платформы, СКБД Firebird, сістэмы лагічнага праграмавання SWI-Prolog дазваляюць радыкальна знізіць кошт прыкладнога рашэння і даюць распрацоўшчыку доступ да кожнага аспекта ў працэсе стварэння дастасавання.
  • Набор бізнэс-аб'ектаў прыкладной логікі
    і аптымізаваныя структуры дадзеных для захоўвання спецыфічнай інфармацыі аб бухгалтарскіх праводках і складскім руху пазбаўляюць распрацоўшчыка ад вынаходніцтва ровара і дазваляюць сканцэнтравацца на рашэнні пастаўленнай задачы.

тыпавое і спецыялізаванае, галіновае ПЗ

Рашэнні

Рашэнні на платформе Гедымін будуюцца па модульным прынцыпе ў рамках адзінай базы дадзеных. Кожны модуль можа выкарыстоўвацца аўтаномна альбо ў спалучэнні з іншымі модулямі і/альбо пабочным праграмным забеспячэннем, утвараючы цэласны праграмны комплекс. Функцыйнасць праграмы можа быць лёгка пашырана ў адпаведнасці з пажаданнямі кліента.

ад смелай ідэі да дэталевага ўвасаблення

Мы аказваем паслугі

  • Перадпраектнае абследаванне
    здзейсняецца адмыслоўцамі нашай кампаніі з мэтай вызначэння патрабаванняў і фармавання тэхнічнага задання на распрацоўку і пастаўку праграмовага абсталявання.
  • Распрацоўка праграмовага абсталявання
    стварэнне новых альбо пашырэнне функцыянальнасці існуючых праграмовых модуляў. Падлучэнне гандлёвага і прамысловага абсталявання, мабільных прыстасаванняў. Інтэграцыя ствараемага ПА з дзеючым на прадпрыемстве Замоўцы.
  • Запуск у прамысловую эксплуатацыю
    устаноўка і канфігураванне ПА на сэрверы і працоўных месцах, навучанне карыстальнікаў і сістэмных адмнісратараў у індывідуальным і групавым парадку, дапрацоўка структур дадзеных, алгарытмаў, экранных і выхадных формаў, арганізацыя ўвода першапачатковых дадзеных, выкананне разліку і зверка вынікаў за кантрольны перыяд.

хуткае рашэнне праблемаў

Падтрымка

Найноўшая версія платформы, інсталятары і перанасімыя версіі прыкладных дастасаванняў, іншыя карысныя файлы.

Платнае абанентскае абслугоўванне ўключае кансультацыі, навучанне, адаптацыю ПА да зменаў у заканадаўстве і бізнэс-працэсах, абнаўленне версій. Паслуга аказваецца аддалена альбо з выездам на прадпрыемства Замоўцы. Аплата пагадзінная альбо фіксаваная памесячная.

Актыўная супольнасць карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў ПА н аплатформе Гедымін заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу.

Выкарыстоўвайце баг-трэккер для рэгістрацыі памылак і пажаданняў. Адсочвайце стан сваіх запісаў.

сапраўдная сіла праграмаў

Golden Software of Belarus, Ltd

Тэхналагічнае лідэрства ў галіне — асноўнае крэда кампаніі з моманту яе стварэння ў 1994 г.

У 1995 г. мы першымі ў Беларусі выпусцілі бухгалтарскую праграму для аперацыйнай сістэмы Windows. За пяць год сямейства праграмаў "Анжэліка" разраслося да дзесяці праграмных прадуктаў, прызначаных для аўтаматызацыі склада, гандлю, разліку заробку, уліку асноўных сродкаў і г.д.

Абагульніўшы накоплены вопыт, у 2000 г. мы прыступілі да стварэння кліент-сервернай пост-реляцыйнай тэхналагічнай платформы "Гедымін". Першая версія выйшла на рынак у 2003 г. і стала асновай для ўсіх наступных прыкладных рашэнняў, створаных нашай кампаніяй.

У 2014 г. магчымасці платформы былі пашыраныя за кошт уключэння SWI-Prolog. Такім чынам "Гедымін" стаў першым у свеце інструментам для рашэння эканамічных задачаў, спалучаючым пост-реляцыйныя тэхналогіі і лагічнае праграмаванне.