Подключение к ИС "AITS-Прослеживаемость" для пользователей "Гедымин: Мясокомбинат"

POSitive:Cash — Раздробны гандаль (касавая сістэма)

Праграмны прадукт POSitive:Cash – гэта беларуская распрацоўка, якая адпавядае ўсім патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і занесена ў якасці POS-сістэмы ў Дзяржаўны рэестр касавых апаратаў і адмысловых кампутарных сістэмаў Рэспублікі Беларусь.

Сістэма POSitive:Cash прызначана для аўтаматызацыі ўліку ў невялікіх крамах раздробнага гандлю. Дзякуючы ўсталёўцы POS-сістэмы на базе POSitive:Cash і фіскальнага рэгістратара СПАРК-115ТФ уладальнік не толькі зробіць усё ў адпаведнасці з вымогамі заканадаўства Беларусі, але таксама атрымае надзейную прыладу для вядзення ўліку ў раздробным бізнэсе.

Да перавагаў сістэмы варта аднесці:

  • Просты і зручны інтэрфэйс – аператару не патрэбна працяглага навучання для пачатку працы. Дастаткова некалькіх хвілінаў самастойнага азнаямлення з асноўнымі аперацыямі ў праграме, і можна прыступаць да працы. Існуе магчымасць уключэння ўсплывальных падказак для працы з клавіятурай, якія палягчаюць навучанне і працу.
  • Праца на абсталяванні замоўніка – пры патрэбе эканоміі сродкаў, праграма для аўтаматызацыі крамы POSitive:Cash можа быць усталявана на ПК кліента з фіскальным рэгістратарам і сканарам. Гэта дазваляе запусціць завядзенне пры нястачы сродкаў на паўнавартасную сістэму.
  • Шырокі выбар сістэмаў лаяльнасці кліента – сярод магчымых варыянтаў зніжак: назапашвальная, па пазіцыях, для вызначанага кліента, у вызначаны перыяд. Магчымасць камбінаваць усе варыянты зніжак. Існуе сістэма авансавай платы, а таксама магчымасць прапанавання падарункавых сертыфікатаў.
  • Просты ўвод інфармацыі – існуе магчымасць занясення інфармацыі па сістэме лаяльнасці і даведніку ТМК непасрэдна ў Front-офіс.
  • Размежаванні правоў доступу – дазваляе размежаваць магчымасць выканання вызначаных дзеянняў у сістэме ў залежнасці ад занятай пазіцыі (касір, ст.касір, уласнік/мэнэджар).
  • Выдатныя суадносіны цана/якасць сістэмы (праграма+фіскальны рэгістратар) – пры сваім багатым функцыянале сістэма мае параўнальна невысокі кошт, які не стане цяжкім цяжарам для ўладальніка крамы.

Дадатковай перавагай з'яўляецца наяўнасць аднастанцыйнага фіскальнага рэгістратара СПАРК-115ТФ на базе друкаркі Epson у сістэме для аўтаматызацыі крамы. Да яго перавагаў можна аднесці: кампактныя памеры, высокую надзейнасць (напрацоўка на адмову – 360 тысячы гадзінаў альбо 41 год), простую і хуткую загрузку паперы.

Вакно касіра

POSitive:Cash — Раздробны гандаль (касавая сістэма)

Наладка зніжак

Асноўныя функцыі

Асноўныя справаздачы

Аддаленае кіраванне касамі