Подключение к ИС "AITS-Прослеживаемость" для пользователей "Гедымин: Мясокомбинат"

POSitive:Check — Рэстарацыя, кавярня, бар (фронт-офіс)

Праграмны прадукт для аўтаматызацыі ўстаноў грамадскага харчавання POSitive:Check з'яўляецца найноўшаю распрацоўкаю кампаніі Golden Software of Belarus, Ltd. POSitive:Check зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры ў складзе POS-сістэмы з фіскальным рэгістратарам Спарк-115ТФ і пашыраецца супольна з нашымі партнёрамі ААТ ККС.

POSitive:Check — Ресторан (фронт-офис)

Дадзены прадукт дазваляе хутка і без памылак абслугоўваць гасцей установы, а ў спалучэнні з бэк-офісам на платформе Гедымін вырашае задачы па ўліку тавараруху ў рэстарацыі, бары, кавярні.

POSitive:Check — Ресторан (фронт-офис)

POSitive:Check быў распрацаваны на падставе шматгадовага досведу (11 гадоў) укаранення сістэмаў аўтаматызацыі ўліку на прадпрыемствах грамадскага харчавання г. Мінска і Рэспублікі Беларусь.

Што робіць POSitive:Check?

  • Стварэнне новай замовы.

  • Аплата зачыненай замовы.

  • Прагляд усіх замоваў.

  • Друк аператыўных справаздачаў па выручцы (Z1, X1, унясенне/вынятак грошаў, адкрыццё/зачыненне змены).
  • Падзел/аб'яднанне замоваў.

  • Перадача замовы ад аднаго афіцыянта іншаму.

  • Выдаленне пазіцыі замовы, па якой раздрукаваны сэрвіс-чэк.

  • Унясенне колькасці гасцей звыш ліміту, зададзенага ў параметрах праграмы.
  • Скасаванне папярэдняга чэка.

  • Праца са столікамі.
  • Шырокі пералік мадыфікатараў.

  • Некалькі варыянтаў зніжкавай сістэмы.

  • Падтрымка некалькіх рэжымаў выплатаў: наяўны, безнаяўны, змяшаная плата.

  • Ідэнтыфікацыя персаналу з выкарыстаннем магнітных картак.

Чым можа POSitive:Check быць карысны для Вас:

  • Скарачаецца час абслугоўчага персаналу за кошт простай і хуткай працы сістэмы: увод замоваў і далейшая праца здзяйсняецца з дапамогай сэнсарнага экрана, зручны і просты інтэрфейс.

  • Замовы на прынтары бара і кухні перадаюцца аўтаматычна. Пры змене замовы альбо пры патрэбе згатаваць замову крыху пазней, афіцыянту не патрабуецца ісці на кухню альбо ў бар.
  • Рашэнне нестандартных сітуацыяў (прыкладам, госці пераселі з бара ў залу рэстарацыі, госць адмовіўся ад згатаванай альбо непадрыхтаванай стравы, у госця не хапіла грошаў для выплатаў замовы) адбываецца хутка і проста.

  • Прапанаванне зніжак можа ажыццяўляцца ў розныя перыяды і па розных катэгорыях - аўтаматычна альбо з дапамогай ручнога ўводу.
  • Навучанне персаналу для працы з сістэмаю не вымагае шмат часу. Усе працэдуры зразумелыя, лагічныя, лёгка запамінаюцца, а ў выпадку памылак сістэма сама іх азначыць.