Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Рэкордныя тэрміны аўтаматызацыі кавярні Праспэкт

У рэкордныя тэрміны, усяго за адзін (!) тыдзень, запушчана ў эксплуатацыю сістэма кіравання рэстарацыяй у абноўленай кавярні "Праспэкт", што належыць Белкаапсаюзу.

Для аўтаматызацыі скарыстаны модулі бэк- і фронт-офіса, з падключэннем да фіскальнага рэгістратара "Гепард".

Афіцыйны сайт Белкаапсаюзу па гэтай нагодзе піша:

Белкаапсоюз зрабіў навагодні падарунак мінчукам і гасцям сталіцы

Кавярня «Праспэкт» сустрэла наведнікаў у абноўленым варыянце. На рамонт выдаткавана каля 1 млрд. руб., што дазволіла замяніць састарэлае абсталяванне сучасным і менш энэргаёмістым, адрамантаваць памяшканне і набыць новую мэблю.

Сёння – гэта кавярня першага класа, разлічаная на 135 пасадкавых месцаў. Інтэр'ер установы выкананы ў беларускім нацыянальным стылі. Праца арганізавана па прынцыпе «фры-фло», што азначае вольны рух, адсутнасць афіцыянтаў, наяўнасць адкрытай кухні.

У меню кавярні «Праспэкт» кожны знойдзе сабе стравы па гусце – ад простых дранікаў са скваркамі да заморскіх сушы. Гасцям будуць прапанаваны стравы беларускай, італьянскай, японскай кухні. Апроч смачнай кухні і ўтульнага інтэр'ера ў кавярні можна будзе паглядзець папулярныя спартовыя і музычныя праграмы.

Прыемна здзівяць кошты. Да прыкладу, звычайны комплексны абед (салата, суп, гарачая страва, кампот) абыйдзецца ў 13 тысяч беларускіх рублёў.