Подключение к ИС "AITS-Прослеживаемость" для пользователей "Гедымин: Мясокомбинат"

Аўтаматызацыя мясакамбіната

Прапанаванае намі комплекснае IT-рашэнне дазваляе вырашаць задачы рознай складанасці — ад аўтаматызацыі асобных вытворчых участкаў да пабудовы карпаратыўнай інфармацыйнай сістэмы прадпрыемства. Мы маем укаранёныя рашэнні па ўсім спектры задачаў мясаперапрацоўчага прадпрыемства:

  • Кіраванне тэхналагічнай інфармацыяй (аддзел тэхнолага);
  • Забой скаціны і разлікі з дастаўнікамі (мяса-тлушчавы цэх);
  • Тэрмічная апрацоўка і захоўванне сыравіны (халадзільны цэх);
  • Вытворчасць паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі (кілбасны цэх);
  • Разлік планава-эканамічных паказнікаў вытворчасці (планава-эканамічны аддзел);
  • Прыёмка заяваў ад кліентаў, адгрузка гатовай прадукцыі і разлікі з пакупнікамі (аддзел рэалізацыі прадукцыі)

Аўтаматызацыя вытворчых і складскіх аперацыяў можа выконвацца з ужываннем сучасных тэхналогій маркіроўкі (штрых-кадаванне, RFID) і спалучэннем праграмнага забеспячэння з рознымі відамі абсталявання: вытворчыя лініі, вагавае абсталяванне, тэрміналы збору дадзеных.

Кіраванне тэхналагічнай інфармацыяй

Падсістэма забяспечвае рэгістрацыю і захоўванне інфармацыі пра сыравіну, паўфабрыкаты, гатовую прадукцыю і параметры вытворчых працэсаў. Прапануе тэхнолагам зручную прыладу праектавання новых рэцэптураў.

Асноўныя функцыі падсістэмы:

  • вядзенне тэхналагічных даведнікаў;
  • разлік і кантроль паказнікаў якасці прадукцыі зыходзячы з фізіка-хімічных уласцівасцяў інгрэдыентаў;
  • аптымізацыя рэцэптураў;
  • фармаванне дакументаў кошту сыравіны для планава-эканамічнага аддзела на падставе рэцэптураў.

Забой скаціны і разлікі з дастаўнікамі

Падсістэма прызначана для аўтаматызацыі працэсаў забеспячэння мясакамбіната, забою і перапрацоўкі скаціны. Забяспечвае ідэнтыфікацыю і прасочвальнасць мясной сыравіны.

Асноўныя функцыі падсістэмы:

  • Кіраванне дамовамі пастаўкі скаціны;
  • Кантроль выканання дзяржзаказу па пастаўках скаціны сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі сыравіннай базы мясакамбіната;
  • Улік разлікаў з дастаўнікамі скаціны;
  • Рэгістрацыя выпрацоўкі мяса і спадарожнай прадукцыі з кантролем нарматыўных паказнікаў тэхналагічных аперацыяў;
  • Рэгістрацыя вынікаў ветэрынарна-санітарнай экспертызы і лабараторных даследаванняў мяса і мясных прадуктаў;
  • Маркіроўка мясных паўтуш вытворчымі штрых-кодамі з магчымасцю іх скразной ідэнтыфікацыі на ўсіх этапах вытворчага працэсу.

Тэрмічная апрацоўка і захоўванне сыравіны

Падсістэма прызначана для аўтаматызацыі вытворчых і складскіх аперацыяў халадзільнага цэха. Забяспечвае ўлік наяўнасці, руху і трансфармацыі сыравіны і гатовай прадукцыі ў разрэзе партый.

Асноўныя функцыі падсістэмы:

  • Рэгістрацыя складскіх аперацыяў па перасоўванні сыравіны і гатовай прадукцыі паміж халадзільнікам і іншымі падраздзяленнямі мясакамбіната, у тым ліку з ужываннем сканараў штрых-кодаў;
  • Рэгістрацыя аперацыяў вылучэння выразкі і шчакавіны з аўтаматычным разлікам нарматыўных выхадаў;
  • Рэгістрацыя аперацыяў ахалоджвання і замарозкі мясной сыравіны і субпрадуктаў з аўтаматычным разлікам нарматыўных стратаў (усушкі);
  • Аўтаматычны разлік натуральнага змяншэння ад захоўвання сыравіны;
  • Падаванне інфармацыі пра запасы сыравіны і гатовай прадукцыі ў разрэзе тэрмічных станаў, тэрмінаў захоўвання і дастаўнікоў.

Вытворчасць паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі

Падсістэма кіравання вытворчымі аперацыямі мясаперапрацоўчага цэха прызначана для аператыўнага ўліку, кантролю і аналізу вытворчых працэсаў ад фармавання вытворчага задання да выпуску гатовай прадукцыі.

Асноўныя функцыі падсістэмы:

  • Фармаванне зменных цэхавых заданняў на падставе заяваў ад пакупнікоў;
  • Разлік зменнай патрэбы ў сыравіне і матэрыялах на падставе вытворчага (зменнага) задання;
  • Рэгістрацыя аперацыяў разраблення, абвалкі, жылавання з кантролем нарматыўных паказнікаў вытворчых аперацыяў;
  • Рэгістрацыя аперацыяў пасолу і фаршаскладання з магчымасцю заменаў сыравіны ў адпаведнасці з варыянтамі вызначанымі рэцэптурай, кантроль наяўнасці сыравіны пры фармаванні закладкі;
  • Рэгістрацыя ўтварэння і закладкі вытворчых дэфектаў (браку);
  • Колькасны ўлік сыравіны, матэрыялаў, паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі на розных стадыях вытворчага працэсу;
  • Ідэнтыфікацыя і прасочвальнасць мясной сыравіны пры вытворчасці гатовай прадукцыі;
  • Парцыённы ўлік выпрацоўвання гатовай прадукцыі;
  • Вядзенне справаздачнай цэхавой дакументацыі (аналізы разраблення, рэцэптурныя журналы, кнігі ўліку сыравіны ў пасоле і інш.).