Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Аўтаматызацыя РУСПП Птушкафабрыка Гарадок

Падпісаны кантракт на поўную аўтаматызацыю гарадоцкай птушкафабрыкі. Плануецца, што поўны цыкл прац будзе завершаны цягам двух гадоў.

Птушкафабрыка Гарадок -- адна з найстарэйшых птушкаводчых гаспадарак Беларусі. Створанае ў 1972 годзе, прадпрыемства размяшчаецца непадалёк ад раённага цэнтра -- г. Гарадка, у 30 кіламетрах ад абласнога цэнтра г. Віцебска. Праз горад праходзіць аўтастрада і чыгунка Кіеў-Санкт-Пецярбург.

Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці і рэалізацыі яек курыных і перапяліных, збожжа, гадоўлі куранят-бройлераў і рамонтнага маладняку, перапрацоўцы мяса птушкі і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Асноўны кірунак развіцця гаспадаркі -- вытворчасць курыных харчовых яек і рамонтнага маладняку -- займае ў структуры таварнай прадукцыі 73%. Валавая вытворчасць яек склала 114 млн. шт. У 2007 годзе на фабрыцы пачалася вытворчасць мяса куранят-бройлера.

РУП "Птушкафабрыка Гарадок" -- гэта шматгаліновае сельскагаспадарчае прадпрыемства прамысловага тыпу. На фабрыцы дзейнічае 17 птушкаводчых памяшканняў для ўтрымання курэй-нясушак на 545,1 тысяч месцаў, 3 птушкаводчыя памяшканні для ўтрымання суткавага маладняку курэй на 285 тысяч галоў. Дзеюць 2 філіялы "Хайсы" -- вытворчасць куранят-бройлера і "Вайханы", які спецыялізуецца на гадоўлі прадукцыі раслінаводства.

Асноўным рынкам збыту птушкаводчай прадукцыі з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, да 30% яйка экспартуецца ў Расійскую Федэрацыю. Фірмовы гандаль прадстаўлены 8 крамамі: з іх 4 размешчаны ў г. Віцебску, 4 - у Гарадоцкім раёне. Праз сетку фірмовых крамаў рэалізуецца да 10% выраблянага яйка, каля 80% мясной прадукцыі.