Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Бухгалтарскі ўлік

Падсістэма "Бухгалтарскі ўлік" на платформе Гедымін уяўляе сабою комплекснае вырашэнне для ўліку на прадпрыемствах розных відаў дзейнасці адначасна ў некалькіх планах рахункаў: нацыянальным, міжнародным, кіраўніцкім і г.д.

Сінтэтычны ўлік вядзецца па рахунках і субрахунках, колькасць і ўзровень укладзенасці якіх не абмежаваны. Для аналітычнага ўліку можна скарыстаць практычна неабмежаваную колькасць незалежных прыкметаў. Апроч сумавога ўліку ў рублях і валюце падсістэма дазваляе весці колькасны ўлік па неабмежаваным ліку колькасных паказнікаў. Усё гэта робіць модуль "Бухгалтарскі ўлік" магутнаю прыладаю для атрымання ўсіх відаў бухгалтарскай справаздачнасці, аналізу і прагназавання.

Праводкі на падставе дакументаў

Платформа Гедымін уяўляе сабою дакументна-арыентаваную сістэму, дзе кожны дакумент можа несці адну альбо некалькі бухгалтарскіх аперацыяў, якія ў выніку ператвараюцца ў бухгалтарскія праводкі. У большасці выпадкаў бухгалтарскія праводкі фармуюцца аўтаматычна па меры ўводу і рэдагавання адпаведных дакументаў.

Для адлюстравання рэдкіх, адзінкавых аперацыяў, альбо для правядзення карэктаванняў падсістэма забяспечана магчымасцю занясення ручных праводак наўпрост ў журнал аперацыяў.

Карыстальніку прапануецца набор бухгалтарскіх справаздачаў:

  • Журнал-ордэр
  • Карта рахунку
  • Аналіз рахунку
  • Зваротна-сальдавая ведамасць
  • Галоўная кніга

Механізм аўтаматычных аперацыяў дазваляе аўтаматызаваць перыядычныя разлікі. Прыкладам, з яго дапамогаю у падсістэме рэалізаваны працэдуры разліку курсавых розніцаў, закрыцці рахункаў, разлік дэкларацыяў і падатковых формаў.