Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Golden Software аўтаматызавала ''Мінскаблгаз''

Мінская кампанія Golden Software паведаміла пра паспяховае завяршэнне маштабнага ўкаранення карпарацыйнай інфармацыйнай сістэмы. Гаворка ідзе пра аўтаматызацыю бухгалтарскага, складскога і вытворчага ўліку УП ''Мінскаблгаз'', структурнага падраздзялення беларускага канцэрна па паліве і газіфікацыі "Белтопгаз".

Усяго прадпрыемства ўключае шаснаццаць структурных падраздзяленняў, размешчаных у сталіцы і раённых цэнтрах Мінскай вобласці. Агульная колькасць працоўных месцаў склала блізу трохсот, што дзейнічаюць у рамках адзінай, тэрытарыяльна-размеркаванай базы дадзеных, для падтрымання якой была створана адмысловая ўтыліта асінхроннай рэплікацыі. Перадача рэплік можа ўжыццяўляцца як па каналах сувязі, так і з дапамогай кожнага прыдатнага носьбіта інфармацыі. У выніку ўкаранення сістэмы час атрымання кансалідаванай справаздачнасці на прадпрыемстве зменшыўся з аднаго месяца да аднаго дня.

Сістэма распрацавана на базе тэхналагічнай платформы "Гедымін" з выкарыстаннем сэрвэра баз дадзеных з адкрытым зыходным кодам Firebird.

Сяргей ДЗМІТРЫЕЎ
Кампутарныя Весткі