Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Аддзел кадраў

Прыкладное рашэнне, што дазваляе аўтаматызаваць кадравы ўлік.

Асноўныя функцыі:

  • планаванне патрэбаў у персанале
  • улік персаналу і аналіз кадравага складу
  • кіраванне кампетэнцыямі і атэстацыя працаўнікоў
  • кіраванне фінансавай матывацыяй персаналу
  • вядзенне табеляў працоўнага часу
  • планаванне занятасці персаналу
  • пабудова рэгламентаваных статыстычных формаў
  • вядзенне працоўных дамоваў, кантрактаў
  • персаніфікаваны ўлік

Праграма значна палягчае выкананне працаў і эканоміць час супрацоўніка кадравай службы прадпрыемства.

Персанальныя карткі

  • Стварэнне і запаўненне персанальных картак супрацоўнікаў
  • Зручны рэжым пошуку супрацоўніка па любых параметрах
  • Пабудова справаздачнасці і вывад на друк

Штатны расклад

  • Стварэнне і рэдагаванне арганізацыйнай структуры прадпрыемства
  • Кантроль вакансіяў
  • Пабудова справаздачаў і вывад на друк

Табель уліку працоўнага часу

  • Стварэнне табеляў непасрэдна працаўніком аддзела кадраў
  • Кантроль табеляў запоўненых майстрамі падраздзяленняў (выкарыстоўваецца на буйных прамысловых прадпрыемствах)
  • Аўтаматычнае фармаванне перыядаў для ПУ-6 з улікам кадравых перасоўванняў супрацоўнікаў
  • Фармаванне табеляў на падставе дадзеных з аўтаматызаванай прахадной

Персаніфікаваны ўлік

Выгрузка дадзеных у праграму персаніфікаванага ўліку.