Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Выплатныя дакументы, банк і каса

Праграма "Выплатныя дакументы" ўяўляе сабою самае простае з тыпавых рашэнняў на платформе Гедымін.

Функцыйнасць

Асноўныя функцыі праграмы – гэта падрыхтоўка, друк і ўлік першасных бухгалтарскіх дакументаў.

Праграма ўтрымлівае больш за 80 друкаваных формаў банкаўскіх, касавых і складскіх дакументаў:

  • выплатнае даручэнне
  • выплатнае патрабаванне
  • аб'ява на ўнёсак гатоўкаю
  • таварная і таварна-транспартная накладная
  • рахунак-фактура
  • касавы ордэр
  • даверанасць
  • камандзіровачнае пасведчанне і інш.

Праграма дазваляе весці ўлік касавых аперацыяў і аперацыяў па разліковым рахунку з магчымасцю пабудовы адпаведных журналаў-ордэраў і абмену з сістэмай "Банк-кліент".

Праца з даведнікамі

Сістэма даведнікаў праграмы спрашчае ўвод паўтаральных дадзеных і змяншае верагоднасць узнікнення памылак пры стварэнні дакументаў.

Актуальны даведнік банкаў Рэспублікі Беларусь дазваляе запоўніць усе банкаўскія рэквізіты арганізацыі толькі па кодзе банка.

Карыстацкі інтэрфейс

Праграма мае інтуітыўны графічны інтэрфейс.

Цэнтр кіравання спрашчае доступ да асноўных дакументаў і даведнікаў сістэмы і дазваляе распачыналым карыстальнікам даслоўна з першых хвілін знаёмства з праграмаю ствараць свае дакументы.

Дадатковыя магчымасці

У праграме рэалізаваны ўсе магчымасці, закладзеныя ў тэхналагічную платформу Гедымін:

  • Пяць розных спосабаў пошуку інфармацыі ў базе дадзеных, з якіх Вы можаце выбраць найбольш зручны для сябе.
  • Механізм фільтрацыі дадзеных дазваляе ажыццяўляць выбарку інфармацыі па зададзеных крытэрах.
  • Механізм размежавання правоў доступу і архіўнага капіявання зводзіць да мінімуму верагоднасць збегу канфідэнцыяльнай інфармацыі і страты дадзеных.