Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Кіраванне фінансамі

Эфектыўнае кіраванне выплатамі і кантроль за выдаткаваннем грашовых сродкаў з'яўляецца адной з падставовых задачаў, што стаяць перад кіраўнікамі кожнага прадпрыемства. Паспяховае вырашэнне гэтых задачаў наўпрост залежыць ад наяўнасці выразнай і актуальнай інфармацыі пра тое, калі, каму і колькі сродкаў трэба пералічыць, у якім парадку ажыццяўляць выплаты, ці дастаткова грашовых сродкаў для выканання разлікаў.

Падсістэма " Плацежны каляндар" выкарыстоўваецца для вырашэння задачаў аператыўнага планавання выдаткавання наяўных і безнаяўных грашовых сродкаў і складаецца з наступных функцыянальных магчымасцяў:

  • планаванне паступлення грашовых сродкаў ад пакупнікоў
  • планаванне выплатаў дастаўнікам і іншым крэдыторам
  • вядзенне плацежнага календара арганізацыі ў разрэзе відаў грашовых сродкаў, контрагентаў і дамоваў, а таксама класіфікатара артыкулаў выдаткаў.

Сістэма планавання заснавана на выкарыстанні фактычных дадзеных бухгалтарскага ўліку, а таксама дадзеных чаканых паступленняў па рахунках і рэгламентных выплатаў. Контур аператыўнага планавання паступленняў дае карыстальнікам праграмы эфектыўны сродак кіравання і кантролю над працэсам разлікаў c пакупнікамі і замоўцамі.

Дакументы і даведнікі падсістэмы:

  • Заява на аплату
  • Планаванне рэгламентных выплатаў
  • Планаванне перыядычных выплатаў
  • Зацвярджэнне планаў і заяваў
  • Плацежны каляндар
  • Аперацыі
  • Перыядычнасць выплатаў
  • Спосабы аплатаў
  • Статусы

Заява на аплату

Планаванне перыядычных выплатаў

Планаванне рэгламентных выплатаў

Плацежны каляндар

Зацвярджэнне планаў і заяваў