Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Супольнае ўкараненне на Пінскам малочным камбінаце

Супольна з нашым слуцкім партнэрам ПУП "Гермес-цэнтр" пачата ўкараненне праграмнага комплексу кіравання прадпрыемствам на ААТ "Пінскі малочны камбінат".

Перадусім усталяваны модулі ўліку рэалізацыі гатовай прадукцыі і кіравання фінансамі. Па словах дырэктара Гермес-цэнтра, Віктара Вашкевіча, платформа Гедымін была абрана пасля стараннага аналізу магчымасцяў канкуруючых прадуктаў і, не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што зыходны код Гедыміна з'яўляецца адкрытым.

ААТ "Пінскі малочны камбінат" быў заснаваны ў 1944 г. і знаходзіцца па адрасе г.Пінск, вул.Шыла, 2. Асноўны від дзейнасці: вытворчасць і рэалізацыя натуральнамалочнай прадукцыі, сыру цвёрдага, масла жывёлы, сухога знятлушчанага малака, заменніка натуральнага малака і казеіну.