Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Укараненне ERP-сістэмы на ТДА ''Тэхнолаг-М''

Галіна: Гандаль.
Сфера дзейнасці: Аптовы і раздробны гандаль аўтазапчасткамі.

Канфігурацыя сістэмы

Колькасць працоўных месцаў: 18.
Модулі: Банк і каса, Бухгалтэрыя, Асноўныя сродкі, аптова-раздробны склад, матэрыяльны склад.

Укараненне, выкарыстанне:

"Тэхнолаг - М" з'яўляецца нашым даўнім кліентам, які паспяхова эксплуатаваў комплекс праграм "Анжаліка". На базе гэтага прадпрыемства была распрацавана сістэма аддаленых складоў для праграмы "Сакрэт Анжалікі". Пераход на новую тэхналагічную аснову "Гедымін" быў абумоўлены некалькімі фактарамі: немагчымасць аператыўнай наладкі праграмы, жаданне кіраўніцтва планаваць і прагназаваць вытворчасць і продажы тавараў і паслуг, патрэбы ў матэрыялах і магутнасцях (ERP-сістэма). Укараненне пачалося ў верасні 2004.
Былі аператыўна загружаны дадзеныя са старой праграмы (па ўсіх падраздзяленнях) і наладжаны абмен дадзенымі з філіяламі. Закончана ўкараненне ў чэрвені 2005.