Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Аўтаматызацыя ААТ Віцебскі мясакамбінат

Кампанія Golden Software атрымала перамогу ў тэндары на аўтаматызацыю ААТ "Віцебскі мясакамбінат". Па ўмовах конкурсу цягам першай паловы 2006 г. на прадпрыемстве павінна быць разгорнута і ўведзена ў эксплуатацыю ERP сістэма, створаная на платформе Гедымін.

Перадусім плануецца аўтаматызацыя аддзелаў прыёмкі сыравіны, заяў пакупнікоў, маркетынгу, прыёмкі і рэалізацыі гатовай прадукцыі, аддзела тэхнолагаў, планавага аддзела і бухгалтэрыі. ААТ "Віцебскі мясакамбінат" стала чацвёртым буйным айчынным прадпрыемствам галіны, нароўні з Бярозаўскім, Слуцкім і Магілёўскім мясакамбінатамі, якія выкарыстоўваюць ERP сістэмы на платформе Гедымін.