Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Рэанімацыя Баранавіцкага мясакансэрвавага камбіната

Баранавіцкі мясакансэрвавы камбінат (БМК) – адно з найстарэйшых прадпрыемстваў галіны Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі з афіцыйнага сайта, камбінат быў заснаваны ў 1927 годзе і за час свайго існавання зведаў некалькі рэканструкцый. Самая маштабная з іх прадугледжвала перанос вытворчасці з цэнтра за межы горада Баранавічы. На жаль, пачатая ў канцы васьмідзясятых, яна так і не была завершана. Карпусы, якія будаваліся, былі закансэрваваны, а закупленае абсталяванне перададзена іншым прадпрыемствам. У апошнія некалькі гадоў мясакамбінат меў сталыя фінансавыя праблемы, што змусіла асноўнага ўласніка – канцэрн Мясамалпрам – пайсці на такі крок, як зліццё Баранавіцкага мясакансэрвавага камбіната з прадпрыемствам горада Бярозы, які трывала стаіць на нагах.

Існая інфармацыйная сістэма Баранавіцкага мясакамбіната выканана на базе Microsoft Access па схеме аўтаматызацыі асобных працоўных месцаў. Кожнае АПМ мае сваю лакальную базу дадзеных. Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат (БМКК) працуе пад кіраваннем ERP сістэмы на платформе Гедымін. Дзеля аптымізацыі кіраўнічых і ўліковых працэсаў для двух прадпрыемстваў будзе створана адзіная інфармацыйная прастора. Паколькі максімальны канал сувязі, які можна ўсталяваць паміж Баранавічамі і Бярозай, – гэта мегабітнае VPN злучэнне праз сеткі Белтэлекама, варыянт з адзіным сэрверам не прыдатны. На кожным прадпрыемстве будзе свой сэрвер і свая копія базы дадзеных, паміж якімі будзе наладжана аўтаматычная рэплікацыя зменаў. Рэплікі будуць перадавацца некалькі разоў за суткі, што забяспечыць неабходную аператыўнасць уліку.

Да канца 2007 года на Баранавіцкім мясакамбінаце будуць пераведзены на Гедымін такія пляцоўкі, як прыёмка сыравіны, заяў на гатовую прадукцыю і ўлік яе адгрузкі.