Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Golden Software выйграла тэндэр на аўтаматызацыю ААТ Магілёўскі мясакамбінат

Супраца паміж двума прадпрыемствамі пачалася некалькі гадоў таму, калі была падпісана дамова на аўтаматызацыю бухгалтарскага ўліку мясакамбіната.

Далей далучылася сетка фірмовага гандлю, што ўключае крамы, як у Магілёве, так і ў іншых абласных цэнтрах і г. Мінску. Размеркаваная база дадзеных паміж гандлёвымі пунктамі і галаўной бухгалтэрыяй была арганізавана з дапамогай утыліты рэплікацыі ўласнай распрацоўкі. З 2007 года было пачата ўкараненне модуля ўліку прыёмкі сыравіны і разлікаў з пастаўнікамі.

Пераканаўшыся ў сучаснасці і якасці рашэнняў на платформе Гедымін, надзейнасці СКБД Firebird, было вырашана пачаць рэалізацыю маштабнай сістэмы аўтаматызацыі кіравання стасункамі з кліентамі (CRM), адгрузкі гатовай прадукцыі, узаемаразлікаў з пакупнікамі.

Для вызначэння канкурэнтнай цаны быў абвешчаны тэндэр. У выніку вывучэння прапаноў, дасланых вядучымі беларускімі распрацоўнікамі эканамічнага праграмнага забеспячэння, тэндэрнай камісіяй быў абвешчаны пераможца — кампанія Golden Software of Belarus. Укараненне праграмнага комплексу і спалучэнне яго з існымі падсістэмамі будзе ажыццёўлена да канца бягучага года.

 ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» адзін з найбуйнейшых вытворцаў мясных прадуктаў у РБ. Прадпрыемства вырабляе і рэалізуе мяса і субпрадукты. Кілбасныя вырабы і далікатэсную прадукцыю (кілбасы вараныя, сасіскі, сардэлькі, паўвэнджаныя, варана-вэнджаныя, сыравэнджаныя, сыравяленыя; прадукты са свініны і ялавічыны вэнджана-вараныя, вэнджана-запечаныя, сыравэнджаныя і сыравяленыя). Паўфабрыкаты са свініны і ялавічыны (натуральныя мясныя і мясакасцявыя; сечаныя; у марынадах хуткага гатавання; пяльмені). Тлушчы харчовыя і кармавыя. Сухія жывёльныя кармы. Шкуры кансэрваваныя.