Подключение к ИС "AITS-Прослеживаемость" для пользователей "Гедымин: Мясокомбинат"

Кіраванне аўтапаркам

Сістэма кіравання аўтапаркам прызначана для прадпрыемстваў, што валодаюць уласнымі грузавымі і легкавымі аўтамабілямі, трактарамі, аўтобусамі.

Даведнікі сістэмы ўтрымліваюць падрабязную інфармацыю пра транспартныя сродкі, кіроўцаў, маршруты.

Асноўныя задачы, што вырашае сістэма:

  • Выпіска і ўлік дарожных лістоў
  • Улік планавага і фактычнага выдатку гаруча-змазвальных матэрыялаў
  • Улік шынаў
  • Улік акумулятараў
  • Улік разлікаў па электронных картах за гаруча-змазвальныя матэрыялы
  • Кантроль за праходжаннем тэхнічных аглядаў

Сістэма дазваляе імпартаваць інфармацыю з GPS модуляў і электронных плацежных сістэмаў.

Апрацаваная інфармацыя трапляе ў падсістэмы налічэння заработнай платы і складскога ўліку, а таксама з'яўляецца грунтам для стварэння разнастайных справаздачаў.