Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

GDMN Фінансы і кантроль

Дадатак дазваляе праглядаць стан банкаўскіх рахункаў прадпрыемства, адсочваць паступаючыя плацяжы ў разрэзе платнікаў і перыядаў часу, супастаўляць фактычныя сумы паступленняў з планавымі.

Інфармацыя адлюстроўваецца ў таблічным і графічным выглядзе.

Інтэрфейс праграмы на беларускай і рускай мовах.

Спасылка на дадатак у краме Google Play.

Абмен дадзенымі з вэб-сэрверам

  1. На адным з кампутараў прадпрыемства запускаецца Гедымін у рэжыме вэб-сэрвера.
  2. Да гэтага кампутара адкрываецца доступ з глабальнай сеткі.
  3. У параметрах мабільнага дадатку ўказваецца адрас сэрвера, лагін і пароль.
  4. Перыядычна дадатак апытвае сэрвер і атрымоўвае чарговую порцыю дадзеных, якія запісваюцца у лакальную базу дадзеных.
  5. Дадатак адлюстроўвае інфармацыю з лакальнай базы дадзеных і не залежыць ад сталай наяўнасці сеткавага злучэння.