Подключение к ИС "AITS-Прослеживаемость" для пользователей "Гедымин: Мясокомбинат"

Аўтаматызацыя сталовай прадпрыемства

Сталовая – гэта той асаблівы від прадпрыемства грамадскага харчавання, які закліканы забяспечыць масавае абслугоўванне наведнікаў цягам працоўнага дня. Нягледзячы на тое, што харчаванне ў сталовых з'яўляецца адным з самых недарагіх, тут выстаўляюцца не менш строгія патрабаванні да якасці страваў і якасці абслугоўвання і адмысловыя патрабаванні да хуткасці абслугоўвання.

Сталовая пры прадпрыемстве ў адрозненне ад грамадскай сталовай мае шэраг сваіх асаблівасцяў. Тут, апроч усяго іншага, павінна быць арганізавана граматная сістэма ўліку харчавання персаналу з выкарыстаннем ужо наяўных спосабаў ідэнтыфікацыі, забяспечана стварэнне льготаў і лімітаў для супрацоўнікаў.

Мэта, якая ставіцца пры аўтаматызацыі прадпрыемства дадзенага тыпу – не проста арганізаваць надзейны ўлік і кантроль, але і стварыць камфортны і бесперабойны рэжым працы сталовай, як для яе супрацоўнікаў, так і для наведнікаў. Пры гэтым, аўтаматызацыя павінна забяспечыць тры глабальныя кірункі:

  • Па-першае, павялічыць прапускную здольнасць за кошт памяншэння часу абслугоўвання і разлікаў.
  • Па-другое, аптымізаваць вядзенне ўліку: як складскога - прадуктаў і паўфабрыкатаў, так і ўліку рэалізацыі
  • І па-трэцяе, забяспечыць просты і зручны спосаб кантролю грашовых сродкаў супрацоўнікаў прадпрыемства, якія выдаткоўваюцца на харчаванне.

Усе гэтыя задачы вырашае комплекс «Наша сталовая». Комплекс уяўляе два незалежныя модулі: «Гедымін. Грамадскае харчаванне. Складскі ўлік» і «Гедымін. POSitive:Check», якія працуюць ў рэжыме абмену дадзенымі. А дадатковая ўсталёўка модуляў «Гедымін. Бухгалтэрыя» і «Гедымін. Зарплата і кадры» дазволіць стварыць адзіную схему ўліку матэрыяльных і грашовых сродкаў на прадпрыемстве.

Што прапануе дадзенае рашэнне, разгледзім на прыкладзе праблемаў у сталовай і іх рэалізацыі.

Праблема тыпавой сталовай

Рэалізацыя ў Гедыміне

Эфект

Скупнасць народу і павелічэнне чаргі, у тым ліку з-за запаволення разлікаў (капанне ў кашальках, пошук рэшты).

Хуткі выбар стравы з меню на сэнсарным экране.

Ужыванне функцыі безнаяўнага разліку.

 

Вынятак са звароту наяўных грошаў, павелічэнне хуткасці абслугоўвання, як вынік:

- павелічэнне выручкі за кошт пабольшання прапускной здольнасці,

- мінімізацыя страты працоўнага часу персаналу,

- павышэнне ўзроўню сэрвісу,

- скарачэнне выдаткаў на наяўныя і банкаўскія аперацыі.

Памылкі і аблікі пры правядзенні разлікаў.

Аўтападлік сумы чэка касавай сістэмаю, друк пацвярджальнага чэка з адлюстраваннем страваў і рэшты па крэдыце.

 

Зліквідаванне памылак пры разліках.

Кантроль за дзеяннямі персаналу, знішчэнне нястачаў і злоўжыванняў.

Кантроль продажаў.

Складанасці ў размежаванні абслугоўвання ўласных працаўнікоў і людзей з вуліцы (у тым ліку камандзіраваных і тых, што часова знаходзяцца на тэрыторыі прадпрыемства).

Магчымасць адначаснага ўліку харчавання за наяўны разлік і па крэдытнай альбо гасцявой карце.

Ідэнтыфікацыя супрацоўніка па табельным нумары, крэдытнай альбо магнітнай карце і інш.

Інтэграцыя з сістэмаю ўліку персанальных картаў.

Вядзенне і ўлік гасцявых картаў.

Магчымасць абслугоўвання розных катэгорыяў грамадзянаў.

Улік і размеркаванне плыняў людзей, якія харчуюцца.

 

Складанасці пры ўліку крэдытных сродкаў, залікаў у заработную плату.

Забеспячэнне персаналізацыі паступленняў і выдаткаў па супрацоўніках прадпрыемства, прывязка ўзаемаразлікаў да персанальнага рахунка.

Вылік выдаткаваных ў сталовай сродкаў на харчаванне з заработнай платы. Пры выкарыстанні актуальнай сістэмы аўтаматызацыі бухуліку - арганізацыя экспарту дадзеных ў сістэму бухгалтарскага ўліку прадпрыемства.

Фінансавая ацэнка прадастаўленых льготаў.

Арганізацыя безнаяўнай сістэмы аплаты, сістэмы ўнутранага крэдыту.

Стварэнне адзінай сістэмы ўзаемаразлікаў: аўтаматычнае адлюстраванне ў бухгалтарскім уліку сумаў, выдаткаваных на харчаванне персаналу, улік датацыяў, кантроль за зваротам грашовых сродкаў па кожным супрацоўніку.

Мінімалізацыя працоўных выдаткаў бухгалтарскага персаналу.

Павышаныя працавыдаткі на планаванне меню і калькуляванне страваў з-за патрэбы штодзённага абнаўлення меню.

Звядзенне часу, што выдаткоўваецца на калькуляванне ўсяго меню, да некалькіх хвілінаў.

Аптымальнае планаванне вытворчасці страваў за кошт магчымасцяў гнуткага аналізу плыняў людзей, продажаў і астачы.

Павелічэнне дакладнасці разлікаў.

Празрыстае планаванне.

Скарачэнне бухгалтарскага персаналу.

 

Немагчымасць дакладнага колькаснага ўліку сыравіны, працаёмістасць правядзення і афармлення інвентарызацыі.

Аўтаматычны ўлік і кантроль астачы сыравіны і паўфабрыкатаў, паскарэнне руцінных аперацыяў інвентарызацыі астачы.

Кантроль за абарачэннем сыравіны і прадукцыі, магчымасць аналізу прычыны нястачаў.

 

Цяжкасці ўліку пры ўвядзенні розных маркетынгавых праграмаў.

Магчымасць стварэння гнуткай сістэмы бонусных праграмаў: ільготы на харчаванне для супрацоўнікаў, харчаванне ў крэдыт, зніжкі.

Кантроль перавышэння сумы ліміту.

Улік спецхарчавання.

Арганізацыя спецыфічнай схемы працы сталовай з улікам пэўных патрабаванняў, што існуюць на прадпрыемстве.

Складанасці пры пераходзе ў іншы рэжым працы сталовай (вечаровае абслугоўванне грамадзянаў, арганізацыя комплексных абедаў, арганізацыя банкетаў).

Магчымасць хуткага разліку і паралельнага задзейнічання некалькіх тыпаў меню з рознымі прынцыпамі фармавання кошту страваў ў кожным.

Арганізацыя працы сталовай ў некалькіх рэжымах без збояў ва ўліку.

Велізарныя чалавечыя і часавыя працавыдаткі на збор статыстычнай інфармацыі, працаёмістасць атрымання справаздачнасці.

Фармаванне статыстычных, аналітычных і бухгалтарскіх справаздачаў у любых разрэзах.

Магчымасць хуткага карэктавання і распрацоўкі шаблонаў справаздачаў па патрабаванні.

Аблягчэнне планавання вытворчасці і размеркавання сродкаў.

Аператыўнасць падання справаздачнай інфармацыі.

Павышэнне эфектыўнасці працы, змяншэнне памылак пры планаванні.

Выдаткі на змену схемы працы пры змяненні прававой і нарматыўнай базы.

Рэгуляванне схемы працы з дапамогай карыстацкіх наладаў.

Гнуткае адміністраванне.

 

 

Рашэнне дадзеных пытанняў актуальнае для кожнай сталовай, незалежна ад памеру і спецыфікі дзейнасці прадпрыемства. Мы дапаможам арганізаваць працу вашай сталовай у самым аптымальным рэжыме з атрыманнем найбольшага эфекту ад аўтаматызацыі.