Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Індывідуальны прадпрымальнік

Праграма ўяўляе сабою гатовае рашэнне для вядзення ўліку і складання справаздачнасці індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Гедымін: Прадпрымальнік дазваляе аўтаматызаваць улік для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць ў сферы аптовага і раздробнага гандлю, аказання паслугаў, а таксама ў вытворчасці. Праграма цалкам адпавядае дзейнаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь і дазваляе весці падатковы ўлік прадпрымальнікам, якія з'яўляюцца платнікамі падаходнага альбо адзінага падатку, а таксама працуюць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання. Гнуткі механізм коштаўтварэння падтрымлівае розныя алгарытмы фармавання цаны для прадпрымальнікаў-платнікаў і няплатнікаў падатку на дадатковую вартасць (ПДВ). Стандартная канфігурацыя дазваляе весці ўлік ад імя некалькіх індывідуальных прадпрымальнікаў і на любой колькасці складоў ў адной інфармацыйнай базе.

Праца з праграмаю не патрабуе ад карыстальніка ведаў плана рахункаў і бухгалтарскіх праводак. Рух грашовых і матэрыяльных рэсурсаў, разлік прыбытку і падаткаабкладанай базы адбываецца ў сістэме аўтаматычна пры стварэнні дакументаў альбо выкананні аўтаматычных гаспадарчых аперацыяў.

Стандартная пастаўка ўлучае аўтаматызацыю наступных раздзелаў уліку прадпрымальніка:

  • Банк і каса
  • Гандаль і склад
  • Вытворчасць
  • Заработная плата
  • Асноўныя сродкі
  • Паслугі

Разделы учета

Банк і каса

Модуль Банк і каса дазваляе забяспечыць улік банкаўскіх і касавых аперацыяў, афармляць першасныя банкаўскія і касавыя дакументы (плацежныя даручэнні, патрабаванні, аб'явы на ўнёсак гатоўкаю, рэестр чэкаў, прыходныя і расходныя ордары, касавую кнігу і інш.) і весці іх аўтаматычны ўлік.

Гандаль і склад

Выкарыстанне модуля Гандаль і склад дазваляе аўтаматызаваць улік у аптовым і раздробным гандлі. З дапамогай гэтага модуля можна ўлічваць наяўнасць тавараў на складах і гандлёвых пунктах, весці базу кліентаў і дастаўнікоў, афармляць прыход і расход тавараў, рабіць пераацэнку і інвентарызацыю тавару, фармаваць усе патрэбныя першасныя дакументы (накладныя, рахункі-фактуры, акты інвентарызацыі і інш.), адсочваць стан узаемаразлікаў з контрагентамі, далучаць гандлёвае абсталяванне. Модуль складаецца з больш за 10 справаздачаў, якія можна прагледзець альбо раздрукаваць у выглядзе табліцы ці графіка. Вынікам дакументазвароту ў модулі Гандаль і склад з'яўляюцца: кніга ўліку тавараў (гатовай прадукцыі), кніга ўліку руху тавараў.

Книга учета товаров (готовой продукции)

Вытворчасць

Модуль Вытворчасць прызначаны для аўтаматызацыі ўліку матэрыяльных рэсурсаў прадпрымальніка і дакументальнага афармлення выпуску гатовай прадукцыі. Модуль дазваляе аўтаматызаваць такія аперацыі з матэрыяльнымі рэсурсамі, як іх паступленне, перапрацоўка, спісанне, зварот дастаўніку, водпуск пакупнікам, дапрацоўка пабочным арганізацыям, улік спецвопраткі і інш. Ёсць магчымасць фармавання актаў выпуску гатовай прадукцыі на падставе даведніка нормаў спісання. Дакументы модуля Вытворчасць фармуюць кнігі ўліку сыравіны і матэрыялаў, асобных прадметаў ў складзе абаротных сродкаў, тавараў (гатовай прадукцыі).

Заработная плата

Модуль Заработная плата дазваляе аўтаматызаваць улік разлікаў з працаўнікамі па аплаце працы. Прадугледжана аўтаматычнае фармаванне сеткі падаходнага падатку, вядзенне даведнікаў дадатковых выплатаў і ўтрыманняў, аўтаматычнае налічэнне зарплаты, а таксама падаткаў і адлічэнняў ад фонду вытлатаў працы (падаходны, пенсійны, фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) з прадпрыемства, фонд спрыяння занятасці), друк карткі асабовага рахунку працаўніка, даведкі пра прыбыткі і разлікова-плацежную ведамасць.

 

Налоговая декларация (фонд содействия занятости)

Асноўныя сродкі

Выкарыстанне модуля Асноўныя сродкі дазваляе ажыццяўляць ўлік аб'ектаў асноўных сродкаў па месцах іх размяшчэння і па матэрыяльна адказным асобам, рабіць пераацэнку аб'ектаў АС прамым ці індэксным метадам, рабіць налічэнне амартызацыі лінейным і нелінейнымі метадамі, весці ўлік каштоўных металаў, што змяшчаюцца ў АС, весці ўлік нематэрыяльных актываў і налічаць на іх амартызацыю. На аснове дакументаў дадзенага модуля фармуецца кніга ўліку асноўных сродкаў.

Паслугі

Модуль Паслугі дазваляе весці ўлік дамоваў на аказанне паслугаў і на іх аснове аўтаматычна фармаваць акты выкананых працаў, а таксама весці ўлік уваходных паслугаў, у тым ліку аўтаматычна рабіць разлікі па выдатках будучых перыядаў (прыкладам, выдаткі па падпісцы на перыядычныя выданні).

Кнігі ўліку

У праграме Гедымін: Прадпрымальнік аўтаматычна запаўняюцца наступныя кнігі ўліку, прадугледжаныя Інструкцыяй «Пра парадак вядзення ўліку прыбыткаў, выдаткаў і гаспадарчых аперацыяў індывідуальнымі прадпрымальнікамі» (зацверджана пастановаю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2006 № 50/45):

  • Кніга ўліку тавараў (гатовай прадукцыі)
  • Кніга ўліку руху тавараў
  • Кніга ўліку прыбыткаў і выдаткаў
  • Кніга ўліку сыравіны і матэрыялаў
  • Кніга ўліку дэбіторскай запазычанасці
  • Кніга ўліку асноўных сродкаў
  • Кніга ўліку нематэрыяльных актываў
  • Кніга ўліку асобных прадметаў ў складзе абаротных сродкаў

Кнігі ўліку з'яўляюцца справаздачным дакументам, сфармаваным на аснове электронных дакументаў аформленых ў адпаведных модулях праграмы. Напрыклад, пасля афармлення накладных на паступленне і водпуск тавару і ўвядзення дадзеных банкаўскіх выпісаў на выхадзе можна атрымаць кнігу ўліку тавараў (гатовай прадукцыі). Пасля апрыходвання і ўводу ў эксплуатацыю асноўных сродкаў дадзеныя пра іх і пра налічаную амартызацыю будуць разносіцца ў кнігу ўліку асноўных сродкаў.

Разлік падаткаў

Разлік падаткаў і запаўненне падатковых формаў адбываецца аўтаматычна па тых аперацыях, якія афармляліся электроннымі дакументамі. У праграме прадугледжаны разлік практычна ўсіх падаткаў, што выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Расчет налогов предпринимателя