Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Аўтаматызацыя раздробнага гандлю ў УПГП "Ноеў Каўчэг"

Галіна: Гандаль
Сфера дзейнасці: Раздробны гандаль прадуктамі харчавання ў г.Бабруйску.

Канфігурацыя сістэмы

Колькасць працоўных месцаў: 4.
Модулі: Раздробны рублёвы склад, матэрыяльны склад, бухгалтарскі ўлік, банк і каса, заработная плата.

Укараненне, выкарыстанне:

Укараненне Гедыміна было пачата ў жніўні 2004 г.
«Ноеў каўчэг» з'яўляецца нашым даўнім кліентам, які яшчэ да з'яўлення «Гедыміна» паспяхова эксплуатаваў комплекс праграм «Анжаліка». У 2004 годзе наспела патрэба пераходу на больш сучасную праграму.
Галоўная цяжкасць укаранення складалася ў тым, што на прадпрыемстве ідзе актыўная прыёмка–адгрузка тавару, і таму пераход на новую праграму вырашана было ажыццявіць у рэкордна кароткія тэрміны – 2 дні (субота і нядзеля). Усе дадзеныя са старой праграмы былі паспяхова перанесены ў Гедымін у запланаваныя тэрміны. Праз 2 месяцы ўкараненне было завершана.