Аўтаматызацыя раздробнай гандлёвай сеткі ААТ СВ-Касметык
Галіна
Раздробны гандаль.
Сфера дзейнасці
Раздробны гандаль парфумерыяй, касметыкай, побытавай хіміяй.
Канфігурацыя сістэмы
Колькасць працоўных месцаў
5.
Модулі:
- раздробны склад,
- матэрыяльны склад,
- банк і каса,
- бухгалтэрыя,
- улік асноўных сродкаў,
- заробак і кадры.
Укараненне, эсплуатацыя
Эксплуатацыя праграмных прадуктаў Golden Software пачалася з аўтаматызацыі складскога ўліку праграмай "Сакрэт Анжалікі" ў 2002 годзе.
У 2003 годзе ўкаранёны праграмны комплекс "Анжаліка Бухгалтар".
Пераход на тэхналагічную платформу Гедымін абумоўлены, перадусім, павышэннем вымогаў да надзейнасці функцыянавання сістэмы і патрэбай спалучэння праграмнага забеспячэння з гандлёвым абсталяваннем.
На сённяшні дзень аўтаматызаваны цэнтральная бухгалтэрыя, склад і тры раздробных крамы. Праца крамаў арганізавана ў рэжыме эмуляцыі касавага тэрмінала: продажы ажыццяўляюцца з Гедыміна з дапамогай сканэра штрых-кодаў, а касавы апарат, фактычна, працуе ў рэжыме фіскальнага рэгістратара. Пры аўтаматызацыі скарыстаны касавыя апараты УП «Гандальтэхніка» МТТ-201Ф, сувязь якіх з Гедымінам ажыццяўляецца з дапамогай касавага сэрвэра, што пастаўляецца задарма. Арганізавана сістэма абмену дадзенымі паміж крамамі і цэнтральнай бухгалтэрыяй.
У перспектыве плануецца ўкараніць улік зніжак для розных катэгорый пакупнікоў.
06.10.2006