Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Аўтаматызацыя санаторыя Бярозка

Кампанія Golden Software, Ltd атрымала перамогу ў тэндары на стварэнне аўтаматызаванай сістэмы кіравання для салігорскага санаторыя Бярозка, ААТ "Беларуськалій".

Праграмны комплекс на платформе Гедымін будзе ўключаць наступныя функцыі:

  • Браніраванне (напаўняльнасць санаторыя, планаванне загрузкі праз папярэднюю бронь, пераносы і адмовы ад броні, перасяленні, падаўжэнні тэрміну і датэрміновыя выезды)
  • Рэгістратура (падтрымка сталай актуальнай базы напаўняльнасці нумарнога фонду, атрыманне ўсіх дадзеных адносна адпачывальнікаў, картка адпачывальніка, пуцёўка і г.д.)
  • Медыцына (атрыманне прызначэння на працэдуры ў лекара з улікам графіка загружанасці ўсіх працэдурных кабінетаў і на вызначаны час)