Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Аўтаматызацыя ўліку з выкарыстаннем гандлёвага абсталявання на УП Digitalmedia

Галіна: Гандаль
Сфера дзейнасці: Аптова-раздробны гандаль кіна- відэа- аўдыя прадукцыяй у Мінску і рэгіёнах.

Канфігурацыя сістэмы

Колькасць працоўных месцаў: 4.
Модулі: Банк і каса, Бухгалтэрыя, Асноўныя сродкі, аптова-раздробны склад, матэрыяльны склад, імпарт-экспарт дакументаў.
 

Укараненне, выкарыстанне:

Укараненне праграмнага прадукту пачалося ў лістападзе 2005г.
Пачаткова праграму скарыстаў бухгалтар у офісе. Але з прычыны таго, што асартымент прадукцыі вельмі вялікі, было вырашана ўсталяваць на складах і ў крамах модуль "гандаль" і далучыць сканэр штрых-кодаў для больш хуткага і дакладнага фармавання складскіх дакументаў. Дадзеныя ў офіс перадаваліся з дапамогай механізма прыёму-перадачы дакументаў. Таксама быў рэалізаваны механізм аўтаматычнай перадачы выдатковых накладных адной кампаніі ў прыход іншай кампаніі. На дадзены момант (кастрычнік 2005 г.) на прадпрыемстве ўкараняецца модуль уліку тавараў на раздробнай кропцы з наступнай перадачай інфармацыі пра продажы ў бухгалтэрыю.