Комплексная аўтаматызацыя на ТАА "АП Магіпак"
Галіна: Гандаль
Сфера дзейнасці: Аптова-раздробны гандаль прадуктамі харчавання ў Магілёўскай вобласці.
Канфігурацыя сістэмы
Колькасць працоўных месцаў: 13.
Модулі: Банк і каса, Бухгалтэрыя, Асноўныя сродкі, аптова-раздробны склад, матэрыяльны склад.
Укараненне, выкарыстанне:
Укараненне Гедыміна было пачата ў студзені 2004г.
Першым этапам быў увод у эксплуатацыю сістэмы кіравання аптова-раздробным гандлем. З прычыны таго, што прадпрыемства з'яўляецца дылерам буйных беларускіх фабрык, у складскім уліку існавалі некаторыя асаблівасці: гандаль таварам са зніжкай, размежаванне аптовай і раздробнай надбаўкі, фармаванне спецыялізаваных справаздач і прайс-лістоў. Пераналаджаны гаспадарчыя аперацыі па дакументах у адпаведнасці з патрабаваннямі замоўцы. Канчаткова ўвод у эксплуатацыю сістэмы гандлю адбыўся ў красавіку 2004г.
Асобным этапам было ўкараненне сістэмы банкаўскіх разлікаў. Модуль уліку банкаўскіх аперацый быў інтэграваны з сістэмай кліент-банк "Белінвестбанка". Першасныя дакументы фармуюцца ў Гедыміне і аўтаматычна перадаюцца ў банк. Па аперацыях за дзень, банк дасылае выпіс па разліковым рахунку, які аўтаматычна імпартуецца і распазнаецца Гедымінам.
Паралельна былі ўкаранёны модулі кіравання матэрыяламі і асноўнымі сродкамі. Іх укараненне не запатрабавала якіх-небудзь дадатковых дапрацовак.
Наступным этапам стала ўкараненне бухгалтэрыі. Мэтазгоднасць укаранення дадзенага модуля апошнім складалася ў тым, што інфармацыя з першасных дакументаў аўтаматычна павінна трапляць у Журнал Гаспадарчых Аперацый (ЖГА). Таму ўкараніўшы сістэму кіравання гандлем і матэрыяламі мы, па сутнасці, дамагліся аўтаматычнага фармавання большай часткі праводак. Адсутныя аперацыі непасрэдна заносіліся ў ЖГА.
Усе працаёмістыя аперацыі па фармаванні фінансавых вынікаў былі выкананы ў выглядзе аўтаматычных аперацый. Ад бухгалтара патрабавалася толькі паказаць перыяд фармавання і дату праводкі.
Апошнім этапам была наладка формаў падатковага ўліку. Складанасць гэтага участка палягала ў тым, што трэба было акумуляваць дадзеныя па 4-х відах дзейнасці (аптовы гандаль, раздробны гандаль, паслугі, лізінг). Дададзены разлікі мясцовых падаткаў (пажарны фонд, падатак з продажаў).
Укараненне закончылася ў лістападзе 2004г.
06.10.2005