Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Распачата аўтаматызацыя Верхнядзвінскага хлебазавода

Да канца 2008 года будзе ўкаранёны модуль Кіравання персаналам і Разліку заработнай платы на базе платформы Гедымін.

Верхнядзвінскі хлебазавод (філіял РУВП Віцебскхлебпрам) пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ў кастрычніку 1998 г. на базе старой пякарні. Магутнасць прадпрыемства -- 40,0 тон у суткі. На хлебазаводзе ўсталяваны 2 тэхналагічныя лініі па вытворчасці фармавога хлеба і адна лінія па выпуску булачных вырабаў на базе печкі ХПЯ-25.

Адначасна пабудаваны новы будынак кацельні.

У лістападзе 1988 г. уведзены ў эксплуатацыю новы будынак кандытарскага цэха, што дазволіла арганізаваць вытворчась тортаў, пірожных, кексаў, пернікаў і печыва.

У 1999 г. змантавана лінія і дапоўнена электрашафай для сушкі "Эстыс".

У сакавіку 2002 г. арганізавана вытворчасць пладовых араматызаваных вінаў з канцэнтраваных сокаў, у жніўні бягучага года ўведзены цэх па прыёмцы фруктовай сыравіны, што дазволіла арганізаваць вытворчасць спіртаваных сокаў.

У наш час хлебазаводам выпрацоўваецца да 35 найменняў хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, 5 відаў макаронных вырабаў і 7 найменняў віннай прадукцыі.