Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

ААТ Малочныя прадукты выбрала Гедымін

ААТ Малочныя Прадукты г. Гомель набыло праграмны комплекс Гедымін для аўтаматызацыі ўліку ва ўласных страўнях (модуль Харчаванне персаналу).

ААТ «Малочныя прадукты» - адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі ў сваёй галіне - вось ужо больш за 25 гадоў з гонарам выконвае адказную задачу па забеспячэнні насельніцтва вобласці і рэспублікі якаснымі малочнымі прадуктамі. Высокая якасць прадукцыі дасягаецца дзякуючы найноўшаму высокатэхналагічнаму абсталяванню, прафесіяналізму працаўнікоў, слушна выбудаванай сістэме менеджменту якасці. На прадпрыемстве ўкаранёны і сертыфікаваны сістэмы якасці, якія адпавядаюць вымогам міжнародных стандартаў СТБ ІСА 9001-2001, НАССР, СКАП, што дазваляе вырабляць экалагічна чыстыя, бяспечныя і карысныя для здароўя прадукты.

Асартымент налічвае больш за 100 назваў, што выпускаюцца пад 4-ма гандлёвымі маркамі:

  • "Мая cлавіта"
  • "Багацей"
  • "Мой дэсэрт"
  • "Малочныя карункі"