In memoriam. Міхаіл Дубаневіч
Сумная навіна напаткала нас напрыканцы ліпеня. Памер Міхаіл Дубаневіч (14.05.1983-20.07.2010).
Міхаіл прыйшоў у нашу кампанію восеньню 2008 г. Выконваў працы па ўкараненьні і абслугоўваньні праграмовага забеспячэньня. Быў сумленным супрацоўнікам і надзейным сябрам.
Сьмерць чалавека заўсёды трагедыя. Сьмерць у такім узросьце -- трагедыя ўдвая. Засталіся няйздейсненымі пляны, няспраўджанымі мары.
Міхаіл Дубаневіч пахаваны на могілках вёскі Камена, каля Плешчаніц.
Калектыў кампаніі Golden Software of Belarus, Ltd выказвае свае спачуваньні родным і блізкім памерлага.
03.08.2010