Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Gedemin Public License (Ліцэнзія на платформу Гедымін)

ЛІЦЭНЗІЙНАЕ ПАГАДНЕННЕ НА ВЫКАРЫСТАННЕ ЗЫХОДНАГА КОДА

Сапраўднае ліцэнзійнае пагадненне (далей «Пагадненне») з'яўляецца юрыдычным дакументам, што складаецца паміж Вамі (фізічнай альбо юрыдычнай асобай) і Распрацоўнікам у асобе кампаніі Golden Software of Belarus, Ltd (ОДА «Залатыя Праграмы») (далей «Распрацоўнік») адносна зыходнага кода тэхналагічнай платформы «Гедымін» (далей «Зыходны Код»).

 

1. ЛІЦЭНЗІЯ НА ЗЫХОДНЫ КОД

1.1. Сапраўднае Пагадненне прапануе Вам ніжэйзгаданыя правы:
1.1.1. Адкампіляваць з Зыходнага Кода выкананы модуль і скарыстаць яго, у тым ліку і ў камерцыйных мэтах;
1.1.2. Уносіць змены ў Зыходны Код;
1.1.3. Скарыстаць увесь Зыходны Код альбо яго частку, са зменамі альбо без, у складзе ўласнага праграмнага прадукту.
1.2. Вы абавязаны зрабіць змены, выкананыя Вамі ў Зыходным Кодзе, агульнадаступнымі ў сетцы інтэрнэт на працягу не менш за 12 месяцаў з моманту ажыццяўлення апошняй змены. Вы абавязаны апавясціць Распрацоўніка пра месцазнаходжанне файлаў з вырабленымі Вамі зменамі.
1.3. Вы абавязаны прапанаваць кожнай фізічнай альбо юрыдычнай асобе такія ж правы на выкарыстанне зробленых Вамі зменаў, якія Вы самі атрымоўваеце на Зыходны Код, згодна п.1.1. сапраўднага Пагаднення.
1.4. Вы абавязаны пастаўляць Зыходны Код разам з уласным праграмным прадуктам альбо прапанаваць карыстальніку Вашага праграмнага прадукту вычэрпную інфармацыю пра тое, як атрымаць доступ да Зыходнага Кода і зробленых Вамі зменаў.
1.5. Разам з Зыходным Кодам Вы павінны пастаўляць файл, які ўтрымлівае спіс вырабленых Вамі зменаў з указаннем даты кожнай змены.
1.6. Вы абавязаны ўключыць адназначную інфармацыю пра тое, што пастаўляны Вамі праграмны прадукт грунтуецца на Зыходным Кодзе, з указаннем назвы Распрацоўніка, у кожнае паведамленне праграмнага прадукту і ў дакументацыю, якая адносіцца да яго, дзе Вы апісваеце правы карыстальніка альбо прыналежнасць аўтарскіх праў на гэты праграмны прадукт.
1.7. Вы абавязаны ўключыць тэкст паведамлення, прыведзены ў Дадатку А, у кожны файл Зыходнага Кода. Калі Вы зрабілі змены ў файле, Вы можаце дадаць сваё імя (назву арганізацыі) у адпаведнай частцы паведамлення, як паказана ў Дадатку А.

2. СПЫНЕННЕ ДЗЕЯННЯ ПАГАДНЕННЯ

2.1. Без шкоды для ўсіх астатніх сваіх правоў Распрацоўнік можа спыніць дзеянне сапраўднага Пагаднення пры невыкананні ўмоваў і абмежаванняў дадзенага Пагаднення, што абавяжа Вас знішчыць усе наяўныя копіі і складнікі Зыходнага Кода, а таксама спыніць выкарыстанне і пашыранне праграмнага прадукту, атрыманага на аснове альбо з выкарыстаннем Зыходнага Кода.

3. ВЫКАРЫСТАННЕ ПЛАТНАГА КОДА ПАБОЧНЫХ РАСПРАЦОЎНІКАЎ

3.1. Зыходны Код можа складацца з аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, такіх як: праграмны код, графічныя выявы, дакументацыя і да т.п., аўтарскае права на якія належыць трэцім асобам. У выпадку калі выкарыстанне такіх аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, вырабляецца на платнай аснове і патрабуе набыцця патрэбнай колькасці ліцэнзій, Вы абавязаны самастойна скласці пагадненне з аўтарам (дастаўнікам) і вырабіць усе патрэбныя выплаты.
3.2. Калі, вырабленыя Вамі змены ўлучаюць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, аўтарскія правы на якія належаць трэцім асобам, Вы абавязаны стварыць файл з імем LEGAL і змясціць у ім вычэрпную інфармацыю пра прыналежнасць аўтарскіх праў і дакладныя каардынаты аўтара (дастаўніка). Вышэйазначаны файл павінен пастаўляцца разам з вашымі зменамі ў Зыходным Кодзе.

4. АЎТАРСКАЕ ПРАВА

4.1. Аўтарскае права на Зыходны Код належыць Распрацоўніку, з выняткам улучаных у яго аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, аўтарскія правы на якія належаць трэцім асобам.
4.2. Аўтарскае права на Змены ў Зыходным Кодзе належыць непасрэднаму аўтару (аўтарам) гэтых зменаў, з выняткам улучаных у Змены аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, аўтарскія правы на якія належаць трэцім асобам.

5. ГАРАНТЫІ

5.1. Распрацоўнік адмаўляецца ад падавання ўсякіх гарантый адносна Зыходнага Кода. Зыходны Код і кожная дакументацыя, якая адносіцца да яго, падаецца "як ёсць" без якіх-небудзь гарантый, відавочных альбо пэўных, у тым ліку адносна таварнасці, бясшкоднасці альбо дастасавальнасці для якой-небудзь вызначанай мэты. Кожнае выкарыстанне Зыходнага Кода ляжыць цалкам на Вашай адказнасці.

6. АДМОВА АД АДКАЗНАСЦІ ЗА ЎСКОСНУЮ ШКОДУ

6.1. Ні пры якіх акалічнасцях Распрацоўнік і яго дастаўнікі не нясуць ніякай матэрыяльнай адказнасці за хоць якую наўмысную, выпадковую, ускосную альбо іншую шкоду (улучаючы ўсе без вынятку выпадкі страты прыбытку, спыну вытворчасці, страты дадзеных альбо звестак, што маюць камерцыйную каштоўнасць альбо ўсякія іншыя страты альбо пашкоджанні, што цягнуць за сабой матэрыяльную шкоду), звязаную з выкарыстаннем альбо немагчымасцю выкарыстання Зыходнага Кода, а таксама з прапанаваннем альбо не прапанаваннем паслугаў па тэхнічнай падтрымцы, нават калі прадстаўнікі Распрацоўніка былі загадзя апавешчаны пра магчымасць такой шкоды. Калі дзейнае заканадаўства не дапускае адмовы ад адказнасці альбо абмежавання адказнасці за ўскосную шкоду, то апошняе абмежаванне вас не датычыць.

7. ДАСТАСОЎНЫЯ ПРАГРАМЫ

7.1. Сапраўднае Пагадненне таксама пашыраецца на код дастасоўных праграмаў, створаных для выканання на платформе «Гедымін».

8. ВЫКАРЫСТАННЕ ГАНДЛЁВЫХ МАРАК

8.1. Сапраўднае пагадненне не дае Вам права на выкарыстанне гандлёвых марак «Golden Software of Belarus» і «Гедымін», нават калі азначаныя гандлёвыя маркі ўлучаны ў Зыходны Код альбо ў Змены.
8.2. Кожныя рэкламныя матэрыялы, прысвечаныя праграмнаму прадукту, створанаму на аснове Зыходнага Кода, павінны ўтрымліваць фразу: «Гэты праграмны прадукт мае код, створаны кампаніяй Golden Software of Belarus, Ltd».
8.3. Вы не можаце скарыстаць словы «Golden Software of Belarus» і «Гедымін» у назве свайго праграмнага прадукту без пісьмовага дазволу Распрацоўніка.

9. РОЗНАЕ

9.1. Пры ўзнікненні пытанняў па дадзеным пагадненні альбо патрэбе звязацца з прадстаўнікамі Распрацоўніка па ўсякай іншай нагодзе звяртайцеся да прадстаўніка, які абслугоўвае вашу краіну.

ДАДАТАК А

Праграмнае забеспячэнне, якое распаўсюджваецца ў адпаведнасці з азначаным ліцэнзійным пагадненнем, пашыраецца ў адпаведнасці з прынятым у міжнароднай практыцы прынцыпам «ЯК ЁСЦЬ» без прапанавання якіх бы там ні было гарантыяў.

Аўтарскія правы (с) на арыгінальны зыходны код належаць кампаніі Golden Software of Belarus, Ltd (ОДА «Залатыя Праграмы»). Усе правы захаваны.