Разлік рацыёнаў кармлення
Праграмны прадукт "НІВА-Рацыён" прызначаны для аўтаматызацыі складання рацыёнаў кармлення буйнай рагатай скаціны і быў распрацаваны УП "ГІВЦ Мінсельгасхарча" супольна з РУП «НПЦ па жывёлагадоўлі» (г. Жодзіна) па заданні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У аснову распрацоўкі гэтага праграмнага прадукту была пакладзена сучасная тэорыя пра кармленне буйнай рагатай скаціны з улікам фізіялогіі жывёлаў, заснаваная на задавальненні патрэбы жывёлы не на кармавых, а на энергетычных адзінках.
Праграмны комплекс прызначаны для спецыялістаў, якія займаюцца складаннем рацыёнаў кармлення буйнай рагатай скаціны – падборам кармоў і кармавых інгрэдыентаў, вызначэннем іх масы і кошту рацыёну. Праграма ажыццяўляе пошук не толькі аптымальных рацыёнаў, што задавальняюць фізіялагічную патрэбу жывёлаў і іх максімальную прадуктыўнасць, але і прапануе найбольш апраўданыя з эканамічнага пункту гледжання варыянты.
Разлік рацыёнаў кармлення робіцца для дойнага статка і маладняку буйнай рагатай скаціны з улікам фізіялагічных фазаў развіцця жывёлаў. Так, для дойнага статка ўлічваюцца наступныя перыяды:
- Раздой 45 дзён (па тыднях лактацыі).
- Новацельны перыяд 46 – 100 дзён.
- Сярэдзіна лактацыі 101 – 200 дзён.
- Канец лактацыі 201 – 305 дзён.
- Ранні сухастой 39 дзён.
- Падрыхтоўчы перыяд 21 дзень – г.зн. ахапляе ўвесь каляндарны год.
Апроч таго, пры разліку рацыёну абавязкова ўлічваецца вага жывёлы і яе прадукцыйнасць (для дойных кароў – гэта ўдой, яго тлустасць і бялок; для жывёлаў на гадоўлі і адкорме – гэта суткавая прывага).
Пры планаванні рацыёну перадусім разлічваецца патрэба выбранай групы жывёлаў (на вызначанай фазе развіцця) ў якасных паказніках, значэнні якіх залежаць ад фізіялогіі жывёлаў:
- Патрэба ў Чыстай Энергіі Лактацыі ( на падтрыманне жыцця і на вытворчасць прадукцыі).
- Патрэба ў Карыстаным Сырым Пратэіне (на падтрыманне жыцця і на вытворчасць прадукцыі).
- Патрэба ў сухім рэчыве.
Далей, у залежнасці ад выбіраных у рацыён кармоў, ад усталяваных навуковым шляхам суадносінаў тых ці іншых паказнікаў, разлічваецца якасны і колькасны склад рацыёну. Рэкамендаваныя суадносіны паказнікаў, іх мінімальныя і максімальныя дозы ўводу ў рацыён для кожнай фазы развіцця жывёлаў, адлюстраваны ў даведніках і могуць быць адкарэктаваны Карыстальнікам па меры патрэбы.
Крытэрый аптымізацыі рацыёну абіраецца Карыстальнікам на этапе разліку пэўнага рацыёну.
У выпадку патрэбы ўводу ў рацыён канцэнтраваных кармоў, праграма прапануе магчымасць разліку рэцэпта камбікорму з зададзенымі паказчыкамі якасці.
Праграмны комплекс забяспечаны ўнікальным па паўнаце даведнікам кармоў з падрабязным указаннем паказчыкаў якасцяў па кожнай пазіцыі. Гэты даведнік можа дапаўняцца і карэктавацца па меры патрэбы на аснове дадзеных лабараторных даследаванняў кармоў.

Праграмнае рашэнне дазваляе рэалізаваць адраснае (дыферэнцыяванае) кармленне буйнай рагатай скаціны.
