Аўтаматызацыя кавярні Закон Бутэрброда
Новая кавярня горада Мінска "Закон бутэрброда" выбрала праграмныя прадукты на аснове платформы Гедымін для аўтаматызацыі ўліку і працоўнага месца бармэна/афіцыянта!
Закон бутэрброда -- гэта амерыканскі стыль у спалучэнні з беларускай сардэчнасцю і гасціннасцю. Гэта вялікія сакавітыя бургеры, непараўнальныя сэндвічы, разнастайныя бутэрброды, а таксама поўны набор страў еўрапейскай кухні. Гэтае месца падыходзіць не толькі для хуткага ланчу, але і для ўтульнага правядзення вечара!

Кавярня знаходзіцца па адрасе г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 12.
26.06.2012