POSitive:Check — Рэстарацыя, кавярня, бар (фронт-офіс)
Праграмны прадукт для аўтаматызацыі ўстаноў грамадскага харчавання POSitive:Check з'яўляецца найноўшаю распрацоўкаю кампаніі Golden Software of Belarus, Ltd. POSitive:Check зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры ў складзе POS-сістэмы з фіскальным рэгістратарам Спарк-115ТФ і пашыраецца супольна з нашымі партнёрамі ААТ ККС.

Дадзены прадукт дазваляе хутка і без памылак абслугоўваць гасцей установы, а ў спалучэнні з бэк-офісам на платформе Гедымін вырашае задачы па ўліку тавараруху ў рэстарацыі, бары, кавярні.

POSitive:Check быў распрацаваны на падставе шматгадовага досведу (11 гадоў) укаранення сістэмаў аўтаматызацыі ўліку на прадпрыемствах грамадскага харчавання г. Мінска і Рэспублікі Беларусь.
Што робіць POSitive:Check?
-
Стварэнне новай замовы.
-
Аплата зачыненай замовы.
-
Прагляд усіх замоваў.
- Друк аператыўных справаздачаў па выручцы (Z1, X1, унясенне/вынятак грошаў, адкрыццё/зачыненне змены).
-
Падзел/аб'яднанне замоваў.
-
Перадача замовы ад аднаго афіцыянта іншаму.
-
Выдаленне пазіцыі замовы, па якой раздрукаваны сэрвіс-чэк.
- Унясенне колькасці гасцей звыш ліміту, зададзенага ў параметрах праграмы.
-
Скасаванне папярэдняга чэка.
- Праца са столікамі.
-
Шырокі пералік мадыфікатараў.
-
Некалькі варыянтаў зніжкавай сістэмы.
-
Падтрымка некалькіх рэжымаў выплатаў: наяўны, безнаяўны, змяшаная плата.
- Ідэнтыфікацыя персаналу з выкарыстаннем магнітных картак.
Чым можа POSitive:Check быць карысны для Вас:
-
Скарачаецца час абслугоўчага персаналу за кошт простай і хуткай працы сістэмы: увод замоваў і далейшая праца здзяйсняецца з дапамогай сэнсарнага экрана, зручны і просты інтэрфейс.
- Замовы на прынтары бара і кухні перадаюцца аўтаматычна. Пры змене замовы альбо пры патрэбе згатаваць замову крыху пазней, афіцыянту не патрабуецца ісці на кухню альбо ў бар.
-
Рашэнне нестандартных сітуацыяў (прыкладам, госці пераселі з бара ў залу рэстарацыі, госць адмовіўся ад згатаванай альбо непадрыхтаванай стравы, у госця не хапіла грошаў для выплатаў замовы) адбываецца хутка і проста.
- Прапанаванне зніжак можа ажыццяўляцца ў розныя перыяды і па розных катэгорыях - аўтаматычна альбо з дапамогай ручнога ўводу.
- Навучанне персаналу для працы з сістэмаю не вымагае шмат часу. Усе працэдуры зразумелыя, лагічныя, лёгка запамінаюцца, а ў выпадку памылак сістэма сама іх азначыць.