Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Аўтаматызавана рэстарацыя Пікавая Дама

Адна з найбольш стылёвых і прэстыжных рэстарацыяў горада Мінска аўтаматызавана з дапамогай праграмнага комплексу "Гедымін: Рэстарацыя". Усталяваны модулі фронт-офіс і бэк-офіс. Арганізаваны складскі ўлік, калькуляцыя страў, складанне меню і інш.

Рэстарацыя ''LA DAME DE PIQUE''

Гармонія вытанчанага густу еўрапейскай кухні і атмасферы элегантнай раскошы. ІНТРЫГА. УЛАДА. ЛЮБОЎ.

У «Пікавай Даме» прыемна пасядзець за келіхам сапраўднага французскага віна ў кампаніі сяброў, правесці дзелавую сустрэчу ці ўладкаваць «party for two» — рамантычную вечарыну для дваіх. Атмасфера, што пануе ў рэстарацыі «Пікавая Дама», дапамагае забыцца пра расчараванні, мітусню і непрыемнасці.

Вытанчаны і ўтульны інтэр'ер, індывідуальнае меню зробяць ваш адпачынак незабыўным.

Па вечарах у чацвер, пятніцу і суботу тут гучыць музыка ў выкананні лепшых класічных і джазавых музыкаў...

Кухня

Еўрапейская кухня пададзена тут у віртуознай аўтарскай інтэрпрэтацыі шэф-кухара. Таму, апроч эталонных страў – Біф Велінгтан, вяршковы сырны суп, буйабеса – у «Пікавай Даме» ёсць і такія, якія ў Еўропе не знайсці – многія рэцэпты вынайдзены проста тут. Але кожная з іх створана па класічных канонах haute cuisine, і па праве можа лічыцца еўрапейскай.

Усё ў рэстарацыі «Пікавая Дама» падпарадкавана гастранамічнаму задавальненню: ідэальнае спалучэнне страў і вінаў, сэрвіроўка ад Robbe & Berking і Porcellane Tognana, бездакорны стыль абслугоўвання і зычлівая атмасфера вытанчанасці.

Інтэр’ер

Інтэр'ер уражвае сваёй пышнасцю: прасторная зала, мудрагелістыя люстры з крышталямі Swarovski, падлога з італьянскай пліткі ад лепшых майстроў, ручны роспіс сцен, бляск срэбных прыбораў на бездакорна сэрвіраваных сталах.

Стыль рэстарацыі з'яднаў у сабе лепшыя рысы французскага шыку XVII – XVIII стст. і строгасць арыстакратыі, ствараючы ўнікальны ансамбль утульнасці і раскошы.

Дзённая атмасфера адрозніваецца асаблівай рэспектабельнасцю і строгасцю. А прафесіяналізм персаналу і пышная кухня ператвараюць рэстарацыю ў выдатнае месца для дзелавых сустрэч і няспешных абедаў.

Вечарамі «Пікавая Дама» перайначваецца. З надыходам змяркання з рэстарацыяй адбываюцца дзіўныя метамарфозы. Мякка прыглушаецца святло, у паветры здрыгваюцца жывыя агеньчыкі свечак, гукі жывой музыкі напаўняюць залу…чараўніцтва пачынаецца…. Прыгожае месца ў прыгожым горадзе.

Сардэчна запрашаем у рэстарацыю еўрапейскай кухні «Пікавая Дама»!