Гедымін на Беларуськаліі
Апроч свайго асноўнага віду дзейнасці -- здабыча і пастаўка калійных угнаенняў і харчовай кухоннай солі -- РУП ВА "Беларуськалій" ўключае мясаперапрацоўчы комплекс з поўным цыклам вытворчасці.
У сярэдзіне 2007 года кіраўніцтвам прадпрыемства была пастаўлена задача па набыцці і ўкараненні сістэмы
кіравання класа ERP. У выніку праведзенага тэндэра, бясспрэчным пераможцам была прызнана кампанія Golden Software of Belarus, Ltd, як адзіны пастаўнік на тэрыторыі Беларусі, які мае больш за пяць паспяховых укараненняў на прадпрыемствах мясаперапрацоўчай галіны.
Працы па ўкараненні пачаліся вясной бягучага года, пасля стварэння неабходных тэхнічных умоў. У ліпені здадзены ў эксплуатацыю першы ўчастак -- прыёмка заяў пакупнікоў, улік гатовай прадукцыі і яе адгрузка.
Паміж базай дадзеных мясакомплексу і галаўной базай Белкалію (выкарыстоўваецца СКБД Oracle) арганізаваны імпарт/экспарт патрэбных звестак.
18.07.2008