Аўтаматызацыя мясакамбіната
Прапанаванае намі комплекснае IT-рашэнне дазваляе вырашаць задачы рознай складанасці — ад аўтаматызацыі асобных вытворчых участкаў да пабудовы карпаратыўнай інфармацыйнай сістэмы прадпрыемства. Мы маем укаранёныя рашэнні па ўсім спектры задачаў мясаперапрацоўчага прадпрыемства:
- Кіраванне тэхналагічнай інфармацыяй (аддзел тэхнолага);
- Забой скаціны і разлікі з дастаўнікамі (мяса-тлушчавы цэх);
- Тэрмічная апрацоўка і захоўванне сыравіны (халадзільны цэх);
- Вытворчасць паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі (кілбасны цэх);
- Разлік планава-эканамічных паказнікаў вытворчасці (планава-эканамічны аддзел);
- Прыёмка заяваў ад кліентаў, адгрузка гатовай прадукцыі і разлікі з пакупнікамі (аддзел рэалізацыі прадукцыі)
Аўтаматызацыя вытворчых і складскіх аперацыяў можа выконвацца з ужываннем сучасных тэхналогій маркіроўкі (штрых-кадаванне, RFID) і спалучэннем праграмнага забеспячэння з рознымі відамі абсталявання: вытворчыя лініі, вагавае абсталяванне, тэрміналы збору дадзеных.
Кіраванне тэхналагічнай інфармацыяй
Падсістэма забяспечвае рэгістрацыю і захоўванне інфармацыі пра сыравіну, паўфабрыкаты, гатовую прадукцыю і параметры вытворчых працэсаў. Прапануе тэхнолагам зручную прыладу праектавання новых рэцэптураў.
Асноўныя функцыі падсістэмы:
- вядзенне тэхналагічных даведнікаў;
- разлік і кантроль паказнікаў якасці прадукцыі зыходзячы з фізіка-хімічных уласцівасцяў інгрэдыентаў;
- аптымізацыя рэцэптураў;
- фармаванне дакументаў кошту сыравіны для планава-эканамічнага аддзела на падставе рэцэптураў.

Забой скаціны і разлікі з дастаўнікамі
Падсістэма прызначана для аўтаматызацыі працэсаў забеспячэння мясакамбіната, забою і перапрацоўкі скаціны. Забяспечвае ідэнтыфікацыю і прасочвальнасць мясной сыравіны.
Асноўныя функцыі падсістэмы:
- Кіраванне дамовамі пастаўкі скаціны;
- Кантроль выканання дзяржзаказу па пастаўках скаціны сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі сыравіннай базы мясакамбіната;
- Улік разлікаў з дастаўнікамі скаціны;
- Рэгістрацыя выпрацоўкі мяса і спадарожнай прадукцыі з кантролем нарматыўных паказнікаў тэхналагічных аперацыяў;
- Рэгістрацыя вынікаў ветэрынарна-санітарнай экспертызы і лабараторных даследаванняў мяса і мясных прадуктаў;
- Маркіроўка мясных паўтуш вытворчымі штрых-кодамі з магчымасцю іх скразной ідэнтыфікацыі на ўсіх этапах вытворчага працэсу.

Тэрмічная апрацоўка і захоўванне сыравіны
Падсістэма прызначана для аўтаматызацыі вытворчых і складскіх аперацыяў халадзільнага цэха. Забяспечвае ўлік наяўнасці, руху і трансфармацыі сыравіны і гатовай прадукцыі ў разрэзе партый.
Асноўныя функцыі падсістэмы:
- Рэгістрацыя складскіх аперацыяў па перасоўванні сыравіны і гатовай прадукцыі паміж халадзільнікам і іншымі падраздзяленнямі мясакамбіната, у тым ліку з ужываннем сканараў штрых-кодаў;
- Рэгістрацыя аперацыяў вылучэння выразкі і шчакавіны з аўтаматычным разлікам нарматыўных выхадаў;
- Рэгістрацыя аперацыяў ахалоджвання і замарозкі мясной сыравіны і субпрадуктаў з аўтаматычным разлікам нарматыўных стратаў (усушкі);
- Аўтаматычны разлік натуральнага змяншэння ад захоўвання сыравіны;
- Падаванне інфармацыі пра запасы сыравіны і гатовай прадукцыі ў разрэзе тэрмічных станаў, тэрмінаў захоўвання і дастаўнікоў.

Вытворчасць паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі
Падсістэма кіравання вытворчымі аперацыямі мясаперапрацоўчага цэха прызначана для аператыўнага ўліку, кантролю і аналізу вытворчых працэсаў ад фармавання вытворчага задання да выпуску гатовай прадукцыі.
Асноўныя функцыі падсістэмы:
- Фармаванне зменных цэхавых заданняў на падставе заяваў ад пакупнікоў;
- Разлік зменнай патрэбы ў сыравіне і матэрыялах на падставе вытворчага (зменнага) задання;
- Рэгістрацыя аперацыяў разраблення, абвалкі, жылавання з кантролем нарматыўных паказнікаў вытворчых аперацыяў;
- Рэгістрацыя аперацыяў пасолу і фаршаскладання з магчымасцю заменаў сыравіны ў адпаведнасці з варыянтамі вызначанымі рэцэптурай, кантроль наяўнасці сыравіны пры фармаванні закладкі;
- Рэгістрацыя ўтварэння і закладкі вытворчых дэфектаў (браку);
- Колькасны ўлік сыравіны, матэрыялаў, паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі на розных стадыях вытворчага працэсу;
- Ідэнтыфікацыя і прасочвальнасць мясной сыравіны пры вытворчасці гатовай прадукцыі;
- Парцыённы ўлік выпрацоўвання гатовай прадукцыі;
- Вядзенне справаздачнай цэхавой дакументацыі (аналізы разраблення, рэцэптурныя журналы, кнігі ўліку сыравіны ў пасоле і інш.).
