Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Штрых-кадаванне прадукцыі на Бярозаўскім мясакансэрвавым камбінаце

Як вядома, урад Беларусі прыняў пастанову пра ўвядзенне з 1 ліпеня 2006 г. абавязковага маркіравання штрыхавымі ідэнтыфікацыйнымі кодамі тавараў (прадукцыі), вырабляных юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Калі такая праблема паўстала на Бярозаўскім мясакансэрвавым камбінаце, было вырашана ўсталяваць аплікатары этыкетак кампаніі Bizerba, якія добра сябе зарэкамендавалі. Аўтаматычны аплікатар этыкетак серыі GV вырабляе этыкеткі з пазначэннем кошту і дадзеных пра тавар на прадуктах вагой да 8 кг. Абсталяванне можна скарыстаць асобна з ручной падачай, а таксама інтэграваць у аўтаматычную сістэму этыкетавання пакаванняў. Пры хуткасці этыкетавання да 50 пакаванняў у хвіліну прадукты ўзважваюцца ў старт-стопным рэжыме, этыкеткі наносяцца на прадукты паветраным бескантактавым, ратацыйным ці штэмпельным метадамі.

Дадзены аплікатар этыкетак валодае энэрганезалежнай памяццю і з дапамогай адмысловага прамысловага інтэрфейсу можа быць далучаны да персанальнага кампутара. Абмен дадзенымі паміж аплікатарам этыкетак і кампутарам забяспечваецца з дапамогай бібліятэк BCT (Bizerba Communication Tool). Магчымы абмен інфармацыяй у он-лайн рэжыме з выкарыстаннем COM аб'екта, або оф-лайнавы абмен праз тэкставыя файлы.

На мясакамбінаце даўно і паспяхова эксплуатуецца ERP сістэма на базе платформы Гедымін. З пункту гледжання надзейнасці і ўстойлівасці быў абраны спосаб абмену інфармацыяй праз тэкставыя файлы. У адрозненне ад простага далучэння да абсталявання праз COM аб'ект, ён дазваляў назапашваць інфармацыю пра ўзважаную і прамаркіраваную прадукцыю нават пры адсутнасці сувязі з галоўнай базай дадзеных.

З Гедыміна на аплікатар этыкетак загружаецца таварная наменклатура з наступнымі дадзенымі:

  • Назва прадукцыі;
  • Ідэнтыфікацыйны код (штрых-код);
  • Дата вырабу і тэрмін прыдатнасці;
  • Склад і іншая інфармацыя.

З аплікатара этыкетак ў галоўную базу дадзеных паступае інфармацыя пра сумарную колькасць і масу прамаркіраванай прадукцыі, на падставе чаго аўтаматычна фармуецца прыходная адвес-накладная на склад гатовай прадукцыі.

Укараненне на прадпрыемстве аўтаматычных вагаў і аплікатараў этыкетак, злучаных з адзінай інфармацыйнай сістэмай, дазволіла дамагчыся істотнай эканоміі фінансавых сродкаў, павялічыць аператыўнасць паступлення інфармацыі для бухгалтарскага і кіраўніцкага ўліку і яе дакладнасць.

Ключавыя словы: штрыхкадаванне прадукцыі, лагістыка