Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ Слонімскі мясакамбінат

Першым этапам укаранення стане запуск у эксплуатацыю модуляў "Кадравы ўлік" і "Разлік заработнай платы". Далей плануецца аўтаматызацыя складскога ўліку прадпрыемства.

ААТ «Слонімскі мясакамбінат» - адзін з лідэраў мясаперапрацоўчай галіны Рэспублікі Беларусь, якое спецыялізуецца на вытворчасці мяса, кілбас, мясных далікатэсаў, паўфабрыкатаў, кансэрвацыі, сухога экструдаванага корму для сабак. Заснаваны ў 1923 годзе, камбінат прайшоў доўгі і складаны шлях ператварэння ў стабільнае і сучаснае прадпрыемства.