Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ Віцебская бройлерная птушкафабрыка
ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка” - прадпрыемства ўнікальнае ў сваім родзе. Адно з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь і адзінае ў вобласці, дзе мяса птушкі вырабляецца на прамысловым грунце з замкнёным вытворчым цыклам ад атрымання племянных куранят, вытворчасці інкубацыйных яек і гадоўлі бройлераў да поўнай перапрацоўкі мяса птушкі ў гатовыя паўфабрыкаты, вэнджаніну і кілбасныя вырабы.
Стабільная праца, шырокі асартымент прадукцыі - больш за 230 найменняў і таварных пазіцый, высокая якасць
робяць прадпрыемства прывабным як для айчынных, так і замежных партнэраў. Галоўная задача прадпрыемства - выпуск шырокага асартыменту высакаякаснай мясной прадукцыі для задавальнення найбольш вытанчаных густаў спажыўцоў.
Што патрэбна для таго, каб стварыць такое паспяховае канкурэнтаздольнае прадпрыемства?
Адказ просты. Найноўшы высокатэхналагічны перапрацоўчы комплекс, дакладнае выкананне тэхналагічнай дысцыпліны, высокапрафесійны калектыў, лепшыя пастаўнікі, дзякуючы чаму прадпрыемства карыстаецца заслужанай павагай у партнэраў і калег па галіне.
Лагічным крокам у кірунку далейшага развіцця прадпрыемства стала складанне кантракта з кампаніяй Golden Software of Belarus, Ltd на аўтаматызацыю тэхналагічных працэсаў у цэхах птушкафабрыкі. Маштабныя інвестыцыі ў ERP сістэму на платформе Гедымін павінны вывесці Віцебскую бройлерную ў лідэры не толькі ў нашай краіне, але і сярод прадпрыемстваў аналагічнага профілю на абшарах СНД.
31.12.2007