Кіраванне аўтапаркам
Сістэма кіравання аўтапаркам прызначана для прадпрыемстваў, што валодаюць уласнымі грузавымі і легкавымі аўтамабілямі, трактарамі, аўтобусамі.
Даведнікі сістэмы ўтрымліваюць падрабязную інфармацыю пра транспартныя сродкі, кіроўцаў, маршруты.
Асноўныя задачы, што вырашае сістэма:
- Выпіска і ўлік дарожных лістоў
- Улік планавага і фактычнага выдатку гаруча-змазвальных матэрыялаў
- Улік шынаў
- Улік акумулятараў
- Улік разлікаў па электронных картах за гаруча-змазвальныя матэрыялы
- Кантроль за праходжаннем тэхнічных аглядаў

Сістэма дазваляе імпартаваць інфармацыю з GPS модуляў і электронных плацежных сістэмаў.
Апрацаваная інфармацыя трапляе ў падсістэмы налічэння заработнай платы і складскога ўліку, а таксама з'яўляецца грунтам для стварэння разнастайных справаздачаў.