Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ ''Гомельскі мясакамбінат''

Пачаты працы на адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі -- ААТ "Гомельскі мясакамбінат". Згодна складзенай дамовы, першым этапам стане аўтаматызацыя аддзела кадраў і разліку заработнай платы праграмным прадуктам "Гедымін: Кіраванне персаналам".

Гісторыя ААТ «Гомельскі мясакамбінат» пачынаецца з 1896 года, калі ў горадзе Гомелі была заснавана прыватная бойня. З часам бойню пераабсталёўвалі, і на яе базе быў створаны Гомельскі мясакамбінат.

У 1930 годзе была праведзена першая значная рэканструкцыя. Былі пабудаваны забойны цэх з падвеснымі шляхамі, двухпавярховая лядоўня.

Цягам наступнага часу з прычыны пабудовы новых цэхаў і пляцовак, а таксама рэканструкцыі старых, прадпрыемства ператварылася ў сучасную, высокатэхналагічную вытворчасць.

Рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчасці дазволілі значна палепшыць культуру вытворчасці, умовы працы працоўных, зменшыць выдаткі на энэргарэсурсы, павялічыць канкурэнтаздольнасць выпусканай прадукцыі. ААТ "Гомельскі мясакамбінат" мае сучасны ўзровень вытворчасці, тэхнічнага абсталявання і стабільна высокую якасць прадукцыі.

У наш час ААТ «Гомельскі мясакамбінат»- адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па перапрацоўцы мяса, вытворчасці кілбасных вырабаў і мясных паўфабрыкатаў у Рэспубліцы Беларусь. На прадпрыемстве функцыянуюць 3 асноўных цэхі:

  1. ЦППС (цэх першаснай перапрацоўкі скаціны);
  2. Лядоўня;
  3. Кілбасна-кулінарны цэх.

Праектная магутнасць прадпрыемства:

  • мяса і субпрадукты - 107 тн/см;
  • кілбасныя вырабы - 12,6 тн/см.