Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Укараненні

Рэкордныя тэрміны аўтаматызацыі кавярні Праспэкт

У рэкордныя тэрміны, усяго за адзін (!) тыдзень, запушчана ў эксплуатацыю сістэма кіравання рэстарацыяй у абноўленай кавярні "Праспэкт", што належыць Белкаапсаюзу.

Аўтаматызацыя грамадскага харчавання на Гомельскай універсальнай базе

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ўліку ў грамадскім харчаванні на прадпрыемстве Гомельская Універсальная База з выкарыстаннем бэк-офіснага модуля "Гедымін: Рэстарацыя".

Рэстарацыя італьянскай кухні FALCONE выбрала Гедымін

Рэстарацыя італьянскай кухні FALCONE -- адзіная рэстарацыя не толькі ў Мінску, але і ў Рэспубліцы Беларусь, якая была ўхвалена Італьянскай Федэрацыяй шэф-кухараў і занесена ў міжнародны даведнік F.I.C (Federazione Italiano Cuochi). Афіцыйны сайт - www.fic.it.

Кавярня АмПір на трасе Брэст-Мінск

На трасе Брэст–Мінск, у раёне выезду з г. Бяроза, адкрылася новая кавярня "АмПір". Для аўтаматызацыі дадзенага аб'екта прыдарожнага сэрвісу скарыстаны праграмны комплекс "Гедымін: Рэстарацыя", модулі бэк-офіс і фронт-офіс.

Аўтаматызавана рэстарацыя Пікавая Дама

Адна з найбольш стылёвых і прэстыжных рэстарацыяў горада Мінска аўтаматызавана з дапамогай праграмнага комплексу "Гедымін: Рэстарацыя". Усталяваны модулі фронт-офіс і бэк-офіс. Арганізаваны складскі ўлік, калькуляцыя страў, складанне меню і інш.

Аўтаматызацыя ААТ Лунінецлес

Развіццём дзейнай сістэмы кіравання на платформе Гедымін на прадпрыемстве стала падпісанне кантракта на пастаўку модуляў Аддзел кадраў і Разлік заработнай платы.

Гедымін стане грунтам аўтаматызацыі прадпрыемства Гомельшпалеры

Згодна падпісанаму кантракту, пляцоўкі прыёмкі і штрыхавога кадавання гатовай прадукцыі, уліку заяў ад пакупнікоў і адгрузкі гатовай прадукцыі будуць аўтаматызаваны цягам першага квартала 2010 г.

Кантракт на аўтаматызацыю ААТ ''Гомельдрэў''

Да канца бягучага года будзе завершана аўтаматызацыя ўліку рэалізацыі гатовай прадукцыі ААТ "Гомельдрэў" праграмным забеспячэннем на платформе Гедымін.

Створаны сайт ААТ Магілёўскі мясакамбінат

Інфармацыйны рэсурс падрыхтаваны спецыялістамі кампаніі Golden Software, Ltd і дазваляе патэнцыйнаму кліенту камбіната азнаёміцца з наменклатурай выпусканай прадукцыі, бягучымі коштамі, кантактнымі рэквізітамі і адрасамі фірмовых крамаў.

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ Слонімскі мясакамбінат

Першым этапам укаранення стане запуск у эксплуатацыю модуляў "Кадравы ўлік" і "Разлік заработнай платы". Далей плануецца аўтаматызацыя складскога ўліку прадпрыемства.

Распачата аўтаматызацыя Верхнядзвінскага хлебазавода

Да канца 2008 года будзе ўкаранёны модуль Кіравання персаналам і Разліку заработнай платы на базе платформы Гедымін.

Супольнае ўкараненне на Пінскам малочным камбінаце

Супольна з нашым слуцкім партнэрам ПУП "Гермес-цэнтр" пачата ўкараненне праграмнага комплексу кіравання прадпрыемствам на ААТ "Пінскі малочны камбінат".

Гедымін на Беларуськаліі

Апроч свайго асноўнага віду дзейнасці -- здабыча і пастаўка калійных угнаенняў і харчовай кухоннай солі -- РУП ВА "Беларуськалій" ўключае мясаперапрацоўчы комплекс з поўным цыклам вытворчасці.

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ Калінкавіцкі мясакамбінат

Першым этапам прац стане аўтаматызацыя фірмовага гандлю прадпрыемства адпаведным модулем праграмнага комплексу "Гедымін: Мясакамбінат".

Аўтаматызацыя РУСПП Птушкафабрыка Гарадок

Падпісаны кантракт на поўную аўтаматызацыю гарадоцкай птушкафабрыкі. Плануецца, што поўны цыкл прац будзе завершаны цягам двух гадоў.

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю Кобрынскага мясакамбіната

ААТ «Кобрынскі мясакамбінат» адно з найбольш маладых прадпрыемстваў у сферы мясаперапрацоўкі, адно з найбольш сучасных у Беларусі па ўзроўні тэхнічнай абсталяванасці і карыстаных тэхналогій. Абсталяванне прадпрыемства дазваляе перапрацоўваць айчынную сыравіну, скарыстаць ужывальныя ў Рэспубліцы Беларусь матэрыялы, забяспечваючы якасную комплексную перапрацоўку мяса. У сыравінную зону прадпрыемства ўваходзяць буйны свінаводчы комплекс, комплекс па ўтрыманні буйнай рагатай скаціны.

Сетка рэстарацыяў Double Coffee выбрала Гедымін

Сетка эспрэса-капучына бараў Double Coffee выбрала праграмны прадукт "Гедымін: Рэстарацыя" для аўтаматызацыі свайго бізнэсу ў Беларусі.

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ ''Гомельскі мясакамбінат''

Пачаты працы на адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі -- ААТ "Гомельскі мясакамбінат". Згодна складзенай дамовы, першым этапам стане аўтаматызацыя аддзела кадраў і разліку заработнай платы праграмным прадуктам "Гедымін: Кіраванне персаналам".

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ Віцебская бройлерная птушкафабрыка

ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка” - прадпрыемства ўнікальнае ў сваім родзе. Адно з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь і адзінае ў вобласці, дзе мяса птушкі вырабляецца на прамысловым грунце з замкнёным вытворчым цыклам ад атрымання племянных куранят, вытворчасці інкубацыйных яек і гадоўлі бройлераў да поўнай перапрацоўкі мяса птушкі ў гатовыя паўфабрыкаты, вэнджаніну і кілбасныя вырабы.

Рэанімацыя Баранавіцкага мясакансэрвавага камбіната

Баранавіцкі мясакансэрвавы камбінат (БМК) – адно з найстарэйшых прадпрыемстваў галіны Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі з афіцыйнага сайта, камбінат быў заснаваны ў 1927 годзе і за час свайго існавання зведаў некалькі рэканструкцый. Самая маштабная з іх прадугледжвала перанос вытворчасці з цэнтра за межы горада Баранавічы. На жаль, пачатая ў канцы васьмідзясятых, яна так і не была завершана. Карпусы, якія будаваліся, былі закансэрваваны, а закупленае абсталяванне перададзена іншым прадпрыемствам. У апошнія некалькі гадоў мясакамбінат меў сталыя фінансавыя праблемы, што змусіла асноўнага ўласніка – канцэрн Мясамалпрам – пайсці на такі крок, як зліццё Баранавіцкага мясакансэрвавага камбіната з прадпрыемствам горада Бярозы, які трывала стаіць на нагах.

Птушкаплемзавод "Беларускі" выбірае Гедымін

Адзіны беларускі вытворца мяса індычкі РУП "Птушкаплемзавод "Беларускі" (г. Заслаўе, Мінская вобласць) выбрала платформу Гедымін для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў уліку гатовай прадукцыі, дамоваў і кіравання асноўнымі фондамі прадпрыемства.