Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Укараненні

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ Віцебская бройлерная птушкафабрыка

ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка” - прадпрыемства ўнікальнае ў сваім родзе. Адно з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь і адзінае ў вобласці, дзе мяса птушкі вырабляецца на прамысловым грунце з замкнёным вытворчым цыклам ад атрымання племянных куранят, вытворчасці інкубацыйных яек і гадоўлі бройлераў да поўнай перапрацоўкі мяса птушкі ў гатовыя паўфабрыкаты, вэнджаніну і кілбасныя вырабы.

Рэанімацыя Баранавіцкага мясакансэрвавага камбіната

Баранавіцкі мясакансэрвавы камбінат (БМК) – адно з найстарэйшых прадпрыемстваў галіны Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі з афіцыйнага сайта, камбінат быў заснаваны ў 1927 годзе і за час свайго існавання зведаў некалькі рэканструкцый. Самая маштабная з іх прадугледжвала перанос вытворчасці з цэнтра за межы горада Баранавічы. На жаль, пачатая ў канцы васьмідзясятых, яна так і не была завершана. Карпусы, якія будаваліся, былі закансэрваваны, а закупленае абсталяванне перададзена іншым прадпрыемствам. У апошнія некалькі гадоў мясакамбінат меў сталыя фінансавыя праблемы, што змусіла асноўнага ўласніка – канцэрн Мясамалпрам – пайсці на такі крок, як зліццё Баранавіцкага мясакансэрвавага камбіната з прадпрыемствам горада Бярозы, які трывала стаіць на нагах.

Птушкаплемзавод "Беларускі" выбірае Гедымін

Адзіны беларускі вытворца мяса індычкі РУП "Птушкаплемзавод "Беларускі" (г. Заслаўе, Мінская вобласць) выбрала платформу Гедымін для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў уліку гатовай прадукцыі, дамоваў і кіравання асноўнымі фондамі прадпрыемства.

 

Golden Software выйграла тэндэр на аўтаматызацыю ААТ Магілёўскі мясакамбінат

Супраца паміж двума прадпрыемствамі пачалася некалькі гадоў таму, калі была падпісана дамова на аўтаматызацыю бухгалтарскага ўліку мясакамбіната.

T.G.I Friday's у Мінску выбраў сістэму аўтаматызацыі Гедымін: Рэстарацыя

Адкрыццё рэстарацыі T.G.I. Friday's у г. Мінску адбылося 22 снежня 2006 г.

Рэстарацыя месціцца на праспэкце Незалежнасці, 22 (былы пр. Ф. Скарыны). Яго плошча - 547 квадратных метраў, ён разлічаны на 147 пасадкавых месцаў. Сярэдні кошт ланчу - 17 даляраў. Асноўная кухня - амерыканская.

Golden Software аўтаматызавала ''Мінскаблгаз''

Мінская кампанія Golden Software паведаміла пра паспяховае завяршэнне маштабнага ўкаранення карпарацыйнай інфармацыйнай сістэмы. Гаворка ідзе пра аўтаматызацыю бухгалтарскага, складскога і вытворчага ўліку УП ''Мінскаблгаз'', структурнага падраздзялення беларускага канцэрна па паліве і газіфікацыі "Белтопгаз".

Аўтаматызацыя УП «Мінскаблгаз»

Пра паспяховае завяршэнне чарговага маштабнага ўкаранення карпарацыйнай інфармацыйнай сістэмы на базе платформы Гедымін заявіла мінская кампанія Golden Software, Ltd.

Укараненні на прадпрыемствах АПК Брэсцкай вобласці

Ніжэй даецца спіс сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, на якіх эксплуатуецца ці ўводзіцца ў эксплуатацыю комплекс праграм на базе платформы Гедымін:

Аўтаматызацыя ААТ Віцебскі мясакамбінат

Кампанія Golden Software атрымала перамогу ў тэндары на аўтаматызацыю ААТ "Віцебскі мясакамбінат". Па ўмовах конкурсу цягам першай паловы 2006 г. на прадпрыемстве павінна быць разгорнута і ўведзена ў эксплуатацыю ERP сістэма, створаная на платформе Гедымін.

Штрых-кадаванне прадукцыі на Бярозаўскім мясакансэрвавым камбінаце

Як вядома, урад Беларусі прыняў пастанову пра ўвядзенне з 1 ліпеня 2006 г. абавязковага маркіравання штрыхавымі ідэнтыфікацыйнымі кодамі тавараў (прадукцыі), вырабляных юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Укараненне праграмы разліку заработнай платы

Праграма "Зарплата" была паспяхова ўкаранёна на ААТ "Смаргонскія малочныя прадукты". Аўтаматызаваны працэсы разліку заработнай платы. Колькасць персаналу акцыянернага таварыства складае блізу 250 чалавек. Укараненне было праведзена спецыялістамі АСК прадпрыемства за 1.5 месяца.

 

Аўтаматызацыя рэстарацыі James

Шыкоўная рэстарацыя James, якая адкрылася зусім нядаўна ў Мінску, цалкам аўтаматызавана з дапамогай праграмнага комплексу "Рэстарацыя", створанага на платформе Гедымін.