Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Укараненні

Укараненне касавай сістэмы ў краме Гарачы хлеб

Завершана ўкараненне касавай праграмы і сістэмы кіравання гандлем ў краме "Гарачы хлеб" КУП "Мінскхлебпрам".

Аўтаматызацыя санаторыя Бярозка

Кампанія Golden Software, Ltd атрымала перамогу ў тэндары на стварэнне аўтаматызаванай сістэмы кіравання для салігорскага санаторыя Бярозка, ААТ "Беларуськалій".

Кавярня Маэстра выбрала Гедымін

Праграмнае забеспячэнне комплексу "Гедымін: Рэстарацыя" усталявана ў кавярні "Маэстра", якая адкрылася на верхнім узроўні мінскага гандлёвага цэнтра "Сталіца".

ААТ Малочныя прадукты выбрала Гедымін

ААТ Малочныя Прадукты г. Гомель набыло праграмны комплекс Гедымін для аўтаматызацыі ўліку ва ўласных страўнях (модуль Харчаванне персаналу).

Новыя прадпрыемствы на Гедыміне

Ноў-хаў беларускай эканамічнай мадэлі -- гэта далучэнне стратных прадпрыемстваў да прыбытковых для змяншэння колькасці першых ва ўгоду прыгожым статыстычным паказнікам.

Новая рэстарацыя Golden Coffee

Сетка рэстарацыяў Double Coffee у Беларусі была перайменавана ў Golden Coffee.

Рэкордныя тэрміны аўтаматызацыі кавярні Праспэкт

У рэкордныя тэрміны, усяго за адзін (!) тыдзень, запушчана ў эксплуатацыю сістэма кіравання рэстарацыяй у абноўленай кавярні "Праспэкт", што належыць Белкаапсаюзу.

Аўтаматызацыя грамадскага харчавання на Гомельскай універсальнай базе

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ўліку ў грамадскім харчаванні на прадпрыемстве Гомельская Універсальная База з выкарыстаннем бэк-офіснага модуля "Гедымін: Рэстарацыя".

Рэстарацыя італьянскай кухні FALCONE выбрала Гедымін

Рэстарацыя італьянскай кухні FALCONE -- адзіная рэстарацыя не толькі ў Мінску, але і ў Рэспубліцы Беларусь, якая была ўхвалена Італьянскай Федэрацыяй шэф-кухараў і занесена ў міжнародны даведнік F.I.C (Federazione Italiano Cuochi). Афіцыйны сайт - www.fic.it.

Кавярня АмПір на трасе Брэст-Мінск

На трасе Брэст–Мінск, у раёне выезду з г. Бяроза, адкрылася новая кавярня "АмПір". Для аўтаматызацыі дадзенага аб'екта прыдарожнага сэрвісу скарыстаны праграмны комплекс "Гедымін: Рэстарацыя", модулі бэк-офіс і фронт-офіс.

Аўтаматызавана рэстарацыя Пікавая Дама

Адна з найбольш стылёвых і прэстыжных рэстарацыяў горада Мінска аўтаматызавана з дапамогай праграмнага комплексу "Гедымін: Рэстарацыя". Усталяваны модулі фронт-офіс і бэк-офіс. Арганізаваны складскі ўлік, калькуляцыя страў, складанне меню і інш.

Аўтаматызацыя ААТ Лунінецлес

Развіццём дзейнай сістэмы кіравання на платформе Гедымін на прадпрыемстве стала падпісанне кантракта на пастаўку модуляў Аддзел кадраў і Разлік заработнай платы.

Гедымін стане грунтам аўтаматызацыі прадпрыемства Гомельшпалеры

Згодна падпісанаму кантракту, пляцоўкі прыёмкі і штрыхавога кадавання гатовай прадукцыі, уліку заяў ад пакупнікоў і адгрузкі гатовай прадукцыі будуць аўтаматызаваны цягам першага квартала 2010 г.

Кантракт на аўтаматызацыю ААТ ''Гомельдрэў''

Да канца бягучага года будзе завершана аўтаматызацыя ўліку рэалізацыі гатовай прадукцыі ААТ "Гомельдрэў" праграмным забеспячэннем на платформе Гедымін.

Створаны сайт ААТ Магілёўскі мясакамбінат

Інфармацыйны рэсурс падрыхтаваны спецыялістамі кампаніі Golden Software, Ltd і дазваляе патэнцыйнаму кліенту камбіната азнаёміцца з наменклатурай выпусканай прадукцыі, бягучымі коштамі, кантактнымі рэквізітамі і адрасамі фірмовых крамаў.

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ Слонімскі мясакамбінат

Першым этапам укаранення стане запуск у эксплуатацыю модуляў "Кадравы ўлік" і "Разлік заработнай платы". Далей плануецца аўтаматызацыя складскога ўліку прадпрыемства.

Распачата аўтаматызацыя Верхнядзвінскага хлебазавода

Да канца 2008 года будзе ўкаранёны модуль Кіравання персаналам і Разліку заработнай платы на базе платформы Гедымін.

Супольнае ўкараненне на Пінскам малочным камбінаце

Супольна з нашым слуцкім партнэрам ПУП "Гермес-цэнтр" пачата ўкараненне праграмнага комплексу кіравання прадпрыемствам на ААТ "Пінскі малочны камбінат".

Гедымін на Беларуськаліі

Апроч свайго асноўнага віду дзейнасці -- здабыча і пастаўка калійных угнаенняў і харчовай кухоннай солі -- РУП ВА "Беларуськалій" ўключае мясаперапрацоўчы комплекс з поўным цыклам вытворчасці.

Падпісаны кантракт на аўтаматызацыю ААТ Калінкавіцкі мясакамбінат

Першым этапам прац стане аўтаматызацыя фірмовага гандлю прадпрыемства адпаведным модулем праграмнага комплексу "Гедымін: Мясакамбінат".

Аўтаматызацыя РУСПП Птушкафабрыка Гарадок

Падпісаны кантракт на поўную аўтаматызацыю гарадоцкай птушкафабрыкі. Плануецца, што поўны цыкл прац будзе завершаны цягам двух гадоў.